• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Бюджэт: дзе можна было сэканоміць, там сэканомілі

    Медыяаналітык Паўлюк Быкоўскі на просьбу прэс-службы ГА “БАЖ” пракаментаваў тэндэнцыю да скарачэння аб’ёму фінансавання дзяржСМІ ў параўнанні з папярэднімі гадамі, якая вынікае з праекта бюджэта на 2016 год.  

    – Важна адзначыць, што ўвогуле ў праекце бюджэта на 2016 год няма павелічэння амаль ні ў якіх галінах. Там, дзе ёсць, – гэта павелічэнне на 12%, на ўзровень інфляцыі. Сама скіраванасць бюджэта на эканомію паказвае: там, дзе можна было сэканоміць, там сэканомілі.

    Калі казаць пра разлікі выдаткаў на дзяржаўныя медыя ў параўнанні з папярэднімі гадамі, то тут ёсць пэўныя цыклы. Для гадоў, на якія прыпадаюць прэзідэнцкія выбары, як правіла, прадугледжана лепшае фінансаванне дзяржаўных медыяў у параўнанні з гадамі, калі прэзідэнцкіх выбараў няма. (Парламенцкія тут  істотна не ўплываюць.)

    Хутчэй за ўсё, у бюджэце на 2015 год было прадугледжана і стварэнне пэўных фільмаў. А ў бюджэце на 2016‑ы – без чаго можна абысціся, без таго абышліся.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Акцэнты

    «Нават збеглую, нават іх прыхільніцу». Прапаганда пераконвае беларусаў, што трэба вяртацца дадому, выкарыстоўваючы гісторыю згвалтавання ў Варшаве

    06.03.2024
    Акцэнты

    «Ее было невозможно остановить». История украинской журналистки Виктории Рощиной, которую убил российский плен

    В четверг стало известно о смерти в российском плену 27-летней Виктории Рощиной, журналистки издания Hro­madske и внештатного автора «Украинской правды». Русская служба BBC рассказывает историю журналистки, которая активно писала о жизни на оккупированных территориях Украины и дважды попадала в плен к российским силовикам.
    14.10.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці