• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Гжэгаж Пяхота: Застанецца толькі Facebook

    Сёння карпарацыі Facebook і Google дзеляць паміж сабою 70 % прыбытку ад лічбавай рэкламы ў ЗША. Гэта значыць, што вядучыя выданні з гучнымі імёнамі, на якія раўняюцца рэдакцыі па ўсім свеце, канкурыруюць за вольныя 30 %. Якім чынам СМІ паступова саступаюць свае пазіцыі на медыярынку кампаніям, якія нават да медыя сябе не адносяць, беларускай аўдыторыі распавёў журналіст Gazeta Wyborcza і даследчык Harvard Business School Гжэгаж Пяхота (Grzegorz Piechota).

    1,86 млрд чалавек не могуць памыляцца?

    Можна колькі заўгодна разважаць пра тое, што сацыяльныя сеткі справа несур’ёзная, але статыстыка, як і гравітацыя, не мае літасці. Сёння ў ЗША каля 50 % дарослых людзей даведваюцца аб навінах з Face­book, у Грэцы і Бразіліі — звыш за 70 %.

    Аўдыторыя гэтай сацыяльнай сеткі па ўсім свеце складае рэкордныя 1,86 млрд чалавек. Неверагодныя лічбы, асабліва калі ўлічыць, што кампанія не выпускае ўласны кантэнт.

    Безумоўна, ахоп аўдыторыі ў Беларусі размежаваны іншым чынам. Лідарамі ў індустрыі застаюцца тэлебачанне і электронныя СМІ, якія пакуль вольна пачуваюцца на ўласных платформах-сайтах. Чаму пакуль? Згодна з даследаваннямі Гжэгажа Пяхоты, у 34 развітых краінах 97 % карыстальнікаў інтэрнэта маюць свае акаунты ў сацсетках і 90 % чытаюць навіны праз электронныя дадаткі, а не праз сайты. Пры гэтым абсалютная большасць карыстаецца пераважна пяццю дадаткамі. Толькі ўявіце, што за месца ў чужым смартфоне ваша рэдакцыя будзе канкурыраваць з электроннай поштай, навігатарам, надвор’ем, Face­book.

    Стратэгія ў рэальным часе

    Калі ваша рэдакцыя яшчэ не вызначылася, ці варта займацца ўласным сайтам на 100 %, то вось ён — час злезці з дохлага маманта.

    Свет захапілі сацсеткі. Асобныя рэдакцыі для Face­book, Twit­ter, Tum­bler, Yuo­tube і яшчэ дзясятка іншых — суворая неабходнасць для вялікіх СМІ. Мала завесці афіцыйныя акаунты, трэба вызначыцца з тым, як паводзіць сябе на гэтых старонках. Спадар Пяхота падкрэсліў, што адзінай “правільнай” стратэгіі сёння не існуе. Умоўна можна падзяліць іх на дзве асноўныя галіны — выданні, якія посцяць лінкі (спасылкі) на свае матэрыялы, і старонкі, на якіх тэксты выкладваюцца цалкам. Якіх паводзін прытрымлівацца, кожная рэдакцыя вырашае сама ў залежнасці ад многіх фактараў: платная ці бясплатная падпіска, якім чынам размяркоўваецца рэклама, як фінансуецца выданне і гэтак далей.

    Так BBC, што існуе на грошы падаткаплацельшчыкаў, можа не хвалявацца за рэкламу, а The New York Times не можа сабе дазволіць выкладваць поўныя тэксты, бо жыве платнай падпіскай. Менеджмент СМІ сёння неадрыўна звязаны з працай у ключавых сацыяльных сетках. Паказальных прыкладаў шмат. Нарвежскае СМІ змясціла на сваёй старонцы ў Face­book знакаміты фотаздымак часоў вайны ва В’етнаме, на якім аголеныя дзеці бягуць са спаленай напалмам вёскі. Алгарытм Face­book палічыў, што фота парнаграфічнае і зацэнзураваў паведамленне. Машына вырашыла, што нарвежскае СМІ пакажа карыстальнікам. Гэтая сітуацыя цікава яшчэ і тым, што рэдакцыя фактычна нічога не магла зрабіць. Сістэма ўніфікаваная — пасты вядучых сусветных выданняў праходзяць ідэнтыфікацыю па тых жа аўтаматычных стандартах, што і паведамленні звычайных карыстальнікаў.

    Паўстанне машын

    Людзі любяць сацыяльныя сеткі. Усё ў іх пабудавана такім чынам, што карыстальнік атрымлівае толькі тую інфармацыю, якую хоча, якая падтрымлівае яго погляды і погляды яго блізкіх і сяброў. Што гэты значыць для СМІ? Стужка кожнага карыстальніка фарміруецца прыкладна з 2 000 навін. Пры гэтым карыстальнік “бачыць” толькі 200 з тых, якія пасуюць да яго цікаўнасцяў найлепшым чынам.

    Наступны паказчык — момант ісціны для большасці СМІ. Згодна з даследаваннямі, карыстальнікі сацыяльных сетак адкрываюць у сярэднім толькі першыя 10 спасылак, якія трапляюцца ў ленце навін. Якімі будуць гэтыя спасылкі, вырашае машына. Пэўны час таму, калі Face­book змяніў наладкі індэксацыі навін, вядучыя англамоўныя выданні ў адзін момант згубілі 30–40 % наведванняў. Бо машына іх праігнаравала.

    Калі асэнсаваць усё гэта, то ў адзін момант робіцца зразумела — перад намі неабмежаваная прастора для маніпуляцый грамадскім меркаваннем. Большасць карыстальнікаў не сочыць за крыніцай навін. Фэйкавыя і рэальныя паведамленні ў Face­book выглядаюць цалкам аднолькава. Так самай папулярнай навіною аб прэзідэнцкіх выбарах у ЗША стала фэйкавае паведамленне аб тым, што кандыдатуру Дональда Трампа падтрымлівае Папа Рымскі Францыск.

    Урад Германіі нават прасоўваў законапраект, які б абкладваў уладальнікаў сацыяльных сетак агромністымі штрафамі (прыкладна 500 тысяч еўра) за несвоечасовае выдаленне фэйкавых навін. І гэта не адзіны захад, актуальнасць якіх узрастае разам з папулярнасцю сацыяльных сетак.

    Інфармацыя, якую сабраў спадар Гжэгаж Пяхота не дае адказаў на пытанні, што нам з гэтым рабіць і якое месца будзе адведзена СМІ ў новым свеце сацыяльных сетак. Не дарэмна прэзентацыя даследчыка заканчвалася сімвалічным малюнкам, з выявай чалавечка, у якога ўзарвалася галава з‑за таго, што ён спрабаваў асэнсаваць усе вышэйзгаданае…

    Мерапрыемства было арганізавана «Прэс-клубам Беларусь».

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці