Справа “рэгнумаўцаў”: свабода слова ці распальванне варожасці? ВІДЭА
Аўтараў расійскага інфармагенцтва “Рэгнум” Дзмітрыя Алімкіна, Юрыя Паўлаўца і Сяргея Шыптэнку абвінавачваюць у распальванні расавай, нацыянальнай і рэлігійнай варожасці. Год да суда яны правялі за кратамі, 20 снежня прайшло чарговае паседжанне суда па гэтай справе. Матэрыялы Алімкіна, Паўлаўца і Шыптэнкі — гэта распальванне варожасці ці ўсё ж праява свабоды слова? Абмяркоўваюць старшыня БАЖ Андрэй Бастунец і гісторык Ігар Мельнікаў.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia

Больш матэрыялаў