• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Рэдактар эканамічнага партала: Алгарытмы скіраваныя на тое, каб распаўсюджваць маласэнсоўны кантэнт у яркай упакоўцы

    Рэдактар эканамічнага партала rynak.by, маркетолаг і аўтар нашумелага матэрыяла пра гомельскі туалет за мільён долараў   Аляксей Харкевіч расказвае, як цікава пісаць пра эканоміку, як манетызаваць працу рэгіянальнага медыя і чаму беларускамоўнай версіі сайта замала.

    Сябры Гомельскай філіі БАЖ вучыліся пісаць пра эканоміку цікава. Экперт Аляксей Харкевіч падзяліўся з прысутнымі журналістамі не толькі ведамі пра тое, дзе ўзяць інфармацыю пра сродкі, выдаткаваныя на рамонты будынкаў выканкамаў і стан прадпрыемстваў, але і даў парады па раскрутцы сайтаў.

    У гутарцы з экспертам Юлія Сівец падагульніла ўсё, пра што размаўлялі падчас майстар-класа “Як пісаць пра эканоміку цікава”.

    — Ты гаварыў, што для таго, каб прадаць матэрыял, трэба мець рускамоўную версію.

    — Калі арыентавацца на мовы пошукавых сістэм, якія потым накіроўваюць трафік на сайт, то беларускамоўныя матэрыялы не трапяць у базу. Дакладней, яны патрапяць, але могуць быць няправільна праіндэксаваныя. То бок шанцаў, што людзі прыйдуць  праз пошукавік на гэтыя матэрыялы, — мала.

    Прывяду прыклад. У 2016 годзе на сайце “Дзелавы Гомель” (Rynak.by) выйшаў матэрыял, якія цэлы год карыстаўся папулярнасцю. Больш за 65 тысячаў праглядаў. То бок атрымліваецца каля 200 праглядаў штодня. Гэта матэрыял “Почему не покупают беларуские комбайны?”. Я пісаў гэты артыкул для “Новага Часу” на беларускай мове. Потым  пераклаў яго на рускую, перапосціў са спасылкай на “Новы час” на рэсурс Rynak.by.

    На жаль, на беларускай мове артыкул не карыстаўся такой папулярнасцю. Бо беларуская мова не індэксуецца.

    — Ці азначае гэта, што беларускамоўныя рэсурсы адыйдуць у нябыт?

    — Не, гэта азначае толькі тое, што на такія артыкулы будуць трапляць толькі наўпрост. То бок, калі чалавек падпісаны, напрыклад, на беларускамоўнае «Радыё Рацыя», ці ён заходзіць на гэтую старонку мэтаскіравана, ці па спасылках ранейшых артыкулаў. Але ў базе дадзеных Google гэтых артыкулаў не будзе.

    — Ці можна раскруціць беларускамоўны рэсурс?

    — Калі гаварыць пра раскрутку, то трэба мець дзве версіі. Рускамоўная версія мусіць быць адаптаваная пад сацыяльныя сеткі. Дзве моўныя версіі трэба мець абавязкова, калі вы хочаце заваёўваць новых чытачоў, якія нічога не ведаюць пра ваш рэсурс, а таму інакш, як праз пошукавыя сістэмы, яны на сайт не прыйдуць. У любым выпадку, пошукавік — гэта крыніца дадатковага трафіку, дадатковых чытачоў. 

    — Атрымліваецца такая прыкрая карціна, што мы становімся залежнымі ад робата.

    — Менавіта так. Канешне, можа быць, з цягам часу беларуская мова будзе нароўні з рускай. Дарэчы, з украінскай мовай такіх праблем у інтэрнэце няма.

    — У агульным кантэксце хутка наступіць час, калі робат будзе вырашаць, пра што нам пісаць?

    — Ужо так і ёсць. І не адзін год. Цяпер самым “якасным” трафікам лічыцца той, які ініцыяваны пошукавымі сістэмамі.  Чалавек нешта шукае, пошукавік прапаноўвае яму пэўны сайт з артыкулам на гэтую тэму. І чалавек ідзе на прапанаваны пошукавікам рэсурс. Менавіта гэты трафік самы каштоўны. Бо пошукавая сістэма сама прывяла вам  карыстальніка.

    — Атрымлівацца, што гэта магчымасць для кантролю і кіравання грамадскай думкай.

    — Ёсць SEO-аптымізацыя, ёсць ключавыя фразы, якія не бачныя ў артыкуле. У некаторых выданнях ёсць адмысловы чалавек, які адаптуе тэкст пад пошукавыя сістэмы. Ніхто не забараняе СМІ заводзіць спецыяліста, які б адказваў за гэта. Гэта не звязаная работа з журналістыкай. Гэта больш тэхнічная праца, бо гэта пэўны алгарытм.

    Возьмем тэму «101 год БНР». Мы напісалі артыкул на гэтую тэму. Мы хочам, каб да нас прыйшлі людзі і прачыталі гэты артыкул з пошукавых сістэм. Пытанне ў тым, што хтосьці будзе пісаць “101 год БНР”, хтосьці — “Беларуская народная рэспубліка”, хтосьці — “Дзень Волі”. У інтэрнэце пошукавыя сістэмы даюць мамгчымасць даведацца, якія фразы і колькі разоў пішуцца. Адпаведна чалавек, які піша артыкул, мусіць разумець, што яму лепей у загалоўку напісаць “Дзень Волі” ці “101”? Тое ж самае датычыцца і эканамічных тэмаў. Гэта не журналісцкае пытанне. Гэта пытанне SEO-аптымізацыі.

    — Ці можна тады сказаць, што хутка ўвогуле адпадзе праца журналіста? Будзе сядзець SEO-спецыяліст і генераваць загалоўкі. А ўлічваючы цяперашні свет, і артыкулы не патрэбныя будуць, толькі назвы.

    — Будуць з’яўляцца выданн у такім фармаце — гэта 100%. Бо гэта велічэзная ніша для трафіку. Але ёсць выданні, якія маюць лаяльную аўдыторыю. То бок людзі пачынаюць свой дзень з таго, што заходзяць на пэўны сайт. Напрыклад, Tut.by. Гэты рэсурс мае вялікі давер сярод сваёй аўдыторыі. Ці тая ж “Хартыя 97”. Аўдыторыя падобных сайтаў першапачаткова арыентаваная на тое, каб зайсці на гэтыя рэсурсы, паглядзець, што яны напісалі. Толькі такія рэсурсы змогуць рабіць матэрыялы, якія будуць прыгожа выглядаць, прыгожа чытацца і нармальна ўспрымацца людзьмі. Астатнім медыя трэба ўлічваць (калі яны плануюць напрацоўваць імідж з нуля), што пра іх ніхто не даведаецца, калі яны не трапяць у пошукавыя сістэмы.

    — Вялікая колькасць наведнікаў матэрыяла не абавязкова прыносіць грошы?

    — Не назіраецца прамой залежнасці вялікага даходу ад вялікай колькасці наведванняў. Ёсць шмат тэм, якія даюць вялікую наведвальнасць, аднак не прыцягальныя для рэкламадаўцаў і з’яўляюцца пустымі з пункту гледжання трафіку. Гэта любая негатыўная тэматыка:  ДТЗ, крымінальная тэматыка, здарэнні. Гэта ўсё цікава людзям. Але любы рэкламадаўца не хацеў бы, каб ягоная марка суседнічала з якой-небудзь “расчлянёнкай”.

    У 2017 годзе мы запусцілі новую версію сайта Rynak.by, пачалі яго манетызацыю, павесілі рэкламныя блокі. Мы маем статыстыку, з якіх тэматык прыходзіць больш грошай, з якіх меней. Напрыклад, матэрыял “Мы умерли вместе с ней”. Молодая мама год лежит в коме после родов в Гомеле”. Гэта выключна вірусны загаловок. Больш за 10 тысячаў праглядаў. Аднак грошай — нуль. Пераходаў па рэкламным блоку — 1 цэнт. А тэма “Цэны на школьныя падручнікі” прынесла нам шмат грошай. Шыкоўныя артыкулы будуць пра банкі. Бо любая тэма пра банкі акупіцца.

    — Пра цэны на падручнікі напішуць многія рэсурсы. Аднак, падаецца, не хапае сайтаў, якія б размяшчалі аналітычныя артыкулы сацыёлагаў, палітолагаў, эканамістаў. Тое, як гэта робяць, напрыклад, польскія газеты. Які шлях абярэ па выніку “Дзелавы Гомель”: гэта будуць матэрыялы пра цэны на падручнікі ці ўсё ж такі аналітычная інфармацыя ад цікавых сацыёлагаў і палітолагаў?

    — Пакуль што будзе салянка. Сайт “Дзелавы Гомель” ствараўся, бо не хапала інфармацыі на эканамічныя тэмы. У мяне на кампутары была розная эканамічная тэматыка. І я вырашыў яе апублікваць: раптам гэта будзе яшчэ камусьці цікава. Для мяне SEO-аптымізацыя была важнай, каб у інтэрнэце ўзнікла нейкае сховішча інфармацыі. То бок задача была зрабіць вялікі інфармацыйны партал, каб людзі прыходзілі сюды ў пошуку інфармацыі. Таму на сайце ёсць раздзел “Даведка”. Там можна знайсці тарыфы на камунальныя паслугі, бюджэты раёнаў, праграмы развіцця раёнаў, стаўкі падаткаў.

    Найперш трэба прыдумаць такі кантэнт, на які прыйдзе шмат людзей. А потым ужо для тых, хто цікавіцца больш сур’ёзнай інфармацыяй, прапаноўваюць пэўны паблік, куды будзе па спасылцы пераходзіць падрыхтаваная аўдыторыя.

    — Дзе сайт “Дзелавы Гомель” бярэ эксклюзіўную інфармацыю, каб зацікавіць чытачоў і каб зрабіць сабе трафік?

    — Гэта сайты дзяржзакупак. Для нашага рэгіёна гэта планы закупак Гомельскага аблвыканкама, Гомельскага гарвыканкама, Гомельскага райвыканкама. Таксама гэта сайты сілавых ведамстваў, такія, як “Камітэт дзяржаўнага кантролю”, “Пракуратура”, “Падатковая”, “Следчы камітэт”.

    Напрыклад, на сайце “Камітэта дзяржкантролю” ў вольным дасягу змясцілі інфармацыю пра тое, што кошт рэканструкцыі сістэм водазабеспячэння і водаадвядзення быў завышаны на больш чым 1 мільён рублёў. То бок у горадзе Рагачове за рэканструкцыю збудаванняў у аб’ёме 2,4 куб. м заплацілі 338 тысячаў долараў, а не 41 долар, як было запланавана ў смеце. Удумайцеся толькі: за невялікую яміну заплацілі 338 тысячаў долараў!

    — У перспектыве СМІ стануць “жоўтымі”, ці аўдыторыі захочацца якаснай аналітыкі, грунтоўных матэрыялаў?

    — Арыентуючыся на тыя працэсы, якія ідуць, мяркую, што ўсё будзе спрашчацца і апускацца да непатрабавальнай аўдыторыі. Такіх людзей усё больш і больш у інтэрнэце. З іншага боку, мы бачым, што алгарытмы (пошукавых сістэм, сацыяльных сетак) усё болей скіроўваюцца на тое, каб распаўсюджваць яркі кантэнт у яркай упакоўцы, але без сур’ёзнага начыння.

    Вялікую плынь інфарацыі псіхалагічна цяжка засвоіць, таму ў карыстальнікаў само па сабе развіваецца “кліпавае мысленне”. У бліжэйшы час такое мысленне будзе пераважаць. І ў новага пакаленне яно будзе яшчэ больш выражанае, чым у нас.

    — Несуцяшальны прагноз…

    — Так. Цяпер яшчэ ў інтэрнэце знаходзяцца людзі, якія ў дзяцінстве чыталі кнігі і якія разумеюць чытанне даўгіх кніг. Яны цэняць гэта. Але на падыходзе пакаленне, якое ў школах абмяжоўвалася хатнімі заданнямі і максімум чытала толькі хрэстаматыі. З кожным годам доля тых, хто не чытае кніг, будзе становіцца большай. Чым болей іх будзе, тым болей пад іх будуць падстройвацца сродкі масавай інфармацыі. І аналітычныя тэксты з добрай падачай інфармацыі, якасная журналістыка будуць кантэнтам вузкаспецыялізаваных выданняў.  

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці