• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Сацыёлагі далі свежыя звесткі, каму беларусы давяраюць і ці гатовыя жыць без Расіі

    Такія даныя атрыманы ў выніку апытання гарадскога насельніцтва, якое нядаўна правёў Chatham House (Каралеўскі інстытут міжнародных адносін — брытанскі аналітычны цэнтр у галіне міжнародных адносін), піша "Наша Ніва". 

    З‑за палітычнай сітуацыі правесці паўнавартаснае анкетаванне ў Беларусі зараз немагчыма, таму даследчыкі арганізавалі інтэрнэт-інтэрв’ю. Па гэтай прычыне выбарка абмежаваная не толькі гарадскім насельніцтвам, але і звужана да карыстальнікаў інтэрнэту.

    Кожны пяты з апытаных атрымлівае навіны з недзяржаўных СМІ, кожны трэці (35 працэнтаў) аддае перавагу дзяржаўным. Кожны чацвёрты імкнецца праглядаць абодва сегменты медыяпрасторы. Цікава, што кожны пяты апытаны не цікавіцца навінамі, праглядае праграмы навін і сайты радзей чым раз на тыдзень.

    Такім чынам, незалежныя СМІ могуць разлічваць на тое, што іх інфармацыя дойдзе да кожнага другога гарадскога жыхара, а вось інфармацыя дзяржаўных СМІ — да двух чалавек з трох.

    Нягледзячы на хуткі рост інтэрнэт-спажывання, беларусы атрымліваюць навіны ў першую чаргу з беларускіх і расійскіх тэлеканалаў. Прычым іх аўдыторыя амаль аднолькавая па колькасці.

    Расійскія каналы штодзённа ці часцей глядзіць 34 працэнты апытаных, беларускія — 32. Узровень даверу да іх (адказ — поўнасцю ці хутчэй давяраю) знаходзіцца на ўзроўні 40 працэнтаў для абодвух.

    Незалежныя беларускія інтэрнэт-СМІ («Наша Ніва», «Зеркало», «Еўрарадыё», «Радыё Свабода», «Белсат») з такой жа частатой праглядае кожны пяты. Узровень даверу да іх складае 27 працэнтаў.

    Пры аднолькавым узроўні даверу да расійскіх і беларускіх дзяржаўных тэлеканалаў у беларусаў большы недавер да сваіх, чым да расійскіх (адпаведна 34 і 29 працэнтаў апытаных). Незалежным беларускім інтэрнэт-СМІ не давяраюць 25 працэнтаў апытаных.

    Даследаванне паказала, што беларускае грамадства чакае рэформаў. За іх выказалася 59 працэнтаў апытаных. Толькі 15 працэнтаў лічыць, што яны ці непатрэбныя ўвогуле, ці хутчэй не патрэбныя.

    За хуткія рэформы выступае кожны дзясяты. Столькі ж выступае за зніжэнне ролі дзяржавы ва ўсіх сферах. За рэформы толькі ў асобных сферах выказаўся кожны пяты. Паступовыя і ва ўсіх сферах рэформы падтрымлівае кожны другі.

    Амаль 60 працэнтаў рэспандэнтаў лічыць, што рэформы павінны быць накіраваныя ці на памяншэнне, ці на павышэнне ўдзелу дзяржавы ў залежнасці ад галіны.

    Тры чалавекі з чатырох (74 працэнты) лічаць, што на сярэднюю беларускую пенсію немагчыма годна пражыць.

    Два чалавекі з трох (65 працэнтаў) — што ў Беларусі зашмат чыноўнікаў і дзяржаўных структур.

    Пры гэтым амаль кожны другі (45 працэнтаў) лічыць, што большасць чыноўнікаў, у тым ліку высокапастаўленых, — некампетэнтная.

    Больш за палову (56 працэнтаў), што ў краіне вельмі высокія падаткі.

    Амаль столькі ж (52 працэнты) прытрымліваецца меркавання, што большая частка грошай ідзе ў Мінск, а абласным і асабліва раённым гарадам застаецца мала сродкаў.

    Апытанне паказала, што беларусы не давяраюць дзяржаве. Кожны другі гарадскі жыхар лічыць, што «просты чалавек ў Беларусі не абаронены ад самавольства ўлад».

    Два чалавекі з трох не вераць у афіцыйную статыстыку смяротнасці ад каранавіруса.

    У той жа час амаль кожны чацвёрты (23 працэнты) падтрымлівае вымушаныя, не заўсёды папулярныя дзеянні дзяржавы, як павышэнне пенсійнага ўзросту, скарачэнне дэкрэтнага адпачынку ці павышэнне падаткаў.

    Тры з пяці апытаных гараджан лічаць, што ў беларускіх школах даюць добрую адукацыю, а два з пяці, што сістэма адукацыі ў Беларусі працуе лепш, чым у суседніх краінах.

    Палова рэспандэнтаў прытрымліваецца меркавання, што дзяржава дастаткова дапамагае шматдзетным сем’ям.

    Каля паловы апытаных згодна з меркаваннем, што пасля выбараў з’ехала шмат таленавітых людзей.

    Кожны чацвёрты лічыць, што ні ва ўлады, ні ў апазіцыі няма бачання будучага краіны.

    Столькі ж выказалася супраць выкарыстання смяротнага пакарання ў Беларусі.

    Больш за чвэрць апытаных (27 працэнтаў) выказала абыякавасць да таго, які сцяг будзе ў краіне. Толькі кожны шосты (16 працэнтаў) пагадзіўся з тым, каб беларуская мова была адзінай дзяржаўнай.

    У замежнай палітыцы сярод апытаных папулярнай застаецца ўстаноўка на нейтралітэт. Дзве трэція выступаюць за тое, каб Беларусь мела аднолькава добрыя адносіны як з Захадам, так і з Усходам.

    38 працэнтаў беларускіх гараджан лічаць, што Беларусь не выжыве без расійскай дапамогі. З гэтым меркаваннем не згодны 31 працэнт рэспандэнтаў.

    Чытаць яшчэ:

    Праваабаронцаў «Вясны» асудзілі на вялікія турэмныя тэрміны. БАЖ пратэстуе супраць судовай расправы

    За паўтара месяца за кратамі ад журналіста Паўла Падабеда на волю “прарваліся” ўсяго два лісты

    Створаны бот, які дапамагае беларусам разабрацца з пытаннямі па легалізацыі ва Украіне

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці