• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Мікола Дзядок: Чалавек, які ўпэўніўся ў сваім сэнсе жыцця, можа здолець зрабіць практычна ўсё

    Актывіст анархісцкага руху і аўтар «Новага Часу» Мікалай Дзядок за кратамі, нягледзячы на пастаянны ціск на яго, імкнецца самаразвівацца і чытаць, калі толькі з'яўляецца такая магчымасць.

    У гродзенскай турме, дзе Мікола адбывае пакаранне, яму забаронены пасылкі і перадачы нават ад сваякоў, атаварка дазволена раз на месяц на адну базавую. Праўда, родным удалося даслаць яму медыцынскую бандэроль з неабходнымі прэпаратамі. Спатканняў у вязня таксама няма. Адзінае — часам дазваляюць патэлефанаваць. Яго бацька Аляксандр Дзядок кажа, што прымушае сябе менш думаць пра тое, у якім становішчы знаходзіцца яго сын — іначай можна проста звар’яцець.

    Цяпер у тэлеграм-канале, прысвечаным палітвязню, з’явіліся развагі Міколы з яго ліста на волю наконт сэнсу жыцця:

    «Прыйшла ў галаву такая думка, што жыццё чалавека мае сэнс толькі калі прывязанае да чагосьці большага, чым ён сам. У адваротным выпадку яно (жыццё) — не больш чым набор фізіялагічных рэакцый. Гэта, канешне, не стоадсоткава мая думка, хутчэй спалучэнне дактрыны логатэрапіі Віктара Франкла і ўласнага жыццёвага досведу.

    У розныя часы розныя сэнсы («для-чаго») былі дамінуючымі.

    У Сярэднявеччы дамінавала рэлігія — чалавек жыў, каб «ратаваць душу», мусіў імкнуцца да выкуплення грахоў. Цяпер, падобна, ва ўсім свеце перамагла канцэпцыя жыцця дзеля спажывання: чалавек жыве, как спажыць як мага больш тавараў і паслуг, для чаго мусіць болей працаваць, ствараючы яшчэ болей тавараў ці паслуг — і так па замкнёным коле…

    Цяпер з новымі культурнымі нормамі, здаецца, прабівае сабе ідэя, што чалавек жыве для дасягнення максімальнага асабістага шчасця і творчай самарэалізацыі. Але я адхіліўся…

    Факт у тым, што чалавек, які ўпэўніўся ў сваім сэнсе жыцця, можа здолець практычна ўсё, што захоча, і куды больш устойлівы перад крызісамі і траўмамі, бо Тое, што большае за яго, не дае яму зламацца — калі, канешне, ён па-сапраўднаму ў гэта верыць, а не проста прытрымліваецца агульнапрынятай нормы, каб быць «як усе».

    З пачатку года Мікалай Дзядок ужо чатыры разы пабываў у штрафным ізалятары: тры разы правёў там па сем сутак, апошні — 10.

    Нагадаем, 10 лістапада 2021 года Мікалая Дзядка асудзілі на пяць гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Спачатку палітвязень адбываў пакаранне ў папраўчай калоніі ў Горках, потым яго перавялі ў гродзенскую турму. За кратамі ён правёў ужо 931 дзень.

    Міколу двойчы прызнавалі палітвязнем. Упершыню яго затрымалі 3 верасня 2010 года ў якасці падазраванага ў справе аб «нападзе на амбасаду Расійскай Федэрацыі», тады актывісту анархісцкага руху было 23 гады. У 2011 годзе Міколу прысудзілі 4,5 гады зняволення ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Сваёй віны актывіст не прызнаў, пісаць прашэнне аб памілаванні на імя Лукашэнкі адмовіўся.

    За падзеі 2020-га крымінальная справа на Міколу была заведзена ў лістападзе таго ж года. Пры затрыманні супрацоўнікі ГУБАЗіКа моцна збілі журналіста, выкарыстоўвалі пярцовы газ, а потым гвалтоўна прымусілі запісаць «пакаяльнае» відэа. У аддзяленні ГУБАЗіКа Міколу Дзядка жудасна катавалі. А 10 лістапада 2021 года суддзя Анастасія Папко прысудзіла Міколу Дзядка да пяці гадоў пазбаўлення волі. Мікалай віны і гэтым разам не прызнаў. На палітвязня ў калоніі не спыняецца ціск: увесь час змяшчаюць у штрафты ізалятар, пазбаўляюць доўгатэрміновага спаткання, не перадаюць лісты…

    Падтрымайце Міколу Дзядка лістамі!

    Адрас для ліставання: 230023, Гродна, вул. Кірава 1, Турма №1, Дзядок Мікалай Аляксандравіч

    Чытайце яшчэ:

    «Атрымаліся не толькі нататкі пра турэмнае жыццё». Алег Груздзіловіч — пра сваю кнігу

    Журналістку і пісьменніцу Яну Цэглу асудзілі на два гады «хатняй хіміі»

    Кар’ерны прапагандыст не здолеў аспрэчыць персанальныя санкцыі, а ў дадатак яшчэ заплаціць судовыя выдаткі

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці