• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    “Вольнае слова”: як гэта было (ФОТАГАЛЕРЭЯ)

    У Дзень радыё, 7 мая, журы “Вольнага слова” зладзіла ўрачыстую цырымонію ўганаравання пераможцаў.

    Павіншаваўшы прысутных з усімі прафесійнымі майскімі святамі, старшыня ГА “БАЖ” Андрэй Бастунец коратка распавёў пра гісторыю конкурсу, які ладзіцца ўжо 8 гадоў запар.

    Па яго словах, сёлета прафесійнае спаборніцтва мае асаблівае значэнне, бо за мінулы год адбылася пэўная дэвальвацыя журналісцкай прафесіі на фоне расійска-украінскага канфлікту і той інфармацыйнай вайны, якую вядуць расійскія СМІ.

    “Сёлетні конкурс паказаў, што беларускія журналісты не баяцца брацца за самыя розныя тэмы, – адзначыў старшыня журы Юрась Карманаў. – Але сапраўдным “аголеным нервам” была ўкраінская тэма. Траціна ўсіх дасланых на конкурс працаў была прысвечана падзеям у суседняй дзяржаве”.

    Уручаючы дыпломы, старшыня журы зачытваў фрагменты артыкулаў-пераможцаў і даваў слова іх аўтарам.   

    Зміцер Панкавец (“Наша Ніва”) ужо не першы раз займае прызавыя месцы ў “Вольным слове”.

    Андрэй Аляксандраў (рэдактар “Беларусского журнала”) атрымліваў узнагароду за Лідзію Міхееву. “Цешыць, што наш новы праект у першы год існавання ўжо пачынае збіраць прызы”, ­– зазначыў ён і пажадаў журналістам меней вайны ў жыцці і тэкстах, а болей любові, міру і вольнага слова.

    Тэкст Змітра Лукашука (“Еўрарадыё”) старшыня журы назваў прыкладам журналістыкі, якая не толькі кантралюе ўладу і інфармуе грамадства, але і  дапамагае людзям. Аўтар зазначыў, што яго артыкул стаўся квінтэсенцыяй зробленых намаганняў, і падзякаваў усім, хто далучыўся да яго стварэння.

    Севярын Квяткоўскі (“Беларусский журнал”) кажа, што неаднаразова бываў ва Украіне падчас драматычных падзеяў апошняга году і разам тым шмат вандраваў па Беларусі, таму меў магчымасць на ўласныя вочы пабачыць уплыў украінскіх падзеяў на беларускае грамадства.

    Сёлета спаўняецца 20 гадоў газеце “Народная воля”. “Краіна мянялася неверагодную колькасць разоў. Аднак непахісным заставаўся Іосіф Сярэдзіч, які выдае гэтую газету”, – зазначыў Юрась Карманаў.

    Кажучы пра свой артыкул, прысвечаны зніклым, рэдактар зазначыў: “Я лічу, што вялікая памылка і палітыкаў, і журналіцкай супольнасці, што мы сёння з нейкай сітуацыі робім сенсацыю, эксклюізў, а на заўтра пра гэта забываем. Мы не ведаем, ці адновяць дзейнасць “эксадроны смерці”, і, каб яны не аднавілася, трэба пастаянна пра гэта нагадваць – гэта адна з функцый сённяшняга журналіста”.

    Павел Свярдлоў (“Таймер”) падзякаваў “Еўрарадыё”, на якім ён “навучыўся ўсяму”. “Год таму я перайшоў у глянцавы часопіс, і для мяне адкрылася іншая журналістыка – можна пісаць вялікія артыкулы, ніхто не падганяе, можна дачакацца нават і адказу ад міліцыянтаў”, – зазначыў журналіст.

    Алег Гардзіенка прызнаўся, што “падгледзеў” ідэю сваго “рэпартажу” з Аршанскай бітвы ў Бі-Бі-Сі, якое ў незвычайнай форме апісала забойства эрцгерцага Франца Фердынанда.    

    Аляксей Кароль (галоўны рэдактар “Новага Часу”) атрымліваў дыплом за Змітра Галко, які цяпер знаходзіцца пад Марыупалем.

    Настасся Роўда (“Рэгіянальная газета”): “Для мяне вялікае шчасце, калі тэксты маюць практычны вынік. Парэшткі расстраляных яўрэяў, пра якіх я пісала, перазахавалі. Шкадую толькі пра тое, што чалавек, праз якога я “захварэла” на гэтую тэму, не дажыў да гэтага моманту…”

    Вольга Шыракаступ (“Intex-press”) падзякавала ўсёй рэдакцыі за дапамогу ў падрыхтоўцы “пераможнага” матэрыялу.

    Раман Стэфаненка (90’s.by) прызнаўся, што сам нарадзіўся ў 1990 годзе, таму яму асабліва цікава працаваць на праект, які імкнецца асвятліць перыяд, які пакуль застаецца “белай плямай” у гісторыі.  

    Вольга Дэксніс (тэкст у «КП в Беларуси») падзякавала за другое месца, бо ў наступным годзе можна будзе “замахнуцца” і на першае.

    Ягора Марціновіча старшыня журы назваў “сапраўды смелым чалавекам”, які наважыўся расследаваць небяспечную тэму выдзялення зямлі чыноўнікам у мінскім раёне “Веснінка”.  

    “Мне падаецца, для беларускіх чыноўнікаў найвышэйшага рангу галоўная мара – у сваім утульным крэсле адседзець да канца працы, выйсці на адпачынак альбо ўладкавацца да алігарха – каб пра іх забылі, не бралі інтэрв’ю, не ведалі іх імёнаў. Але гэта нецікава для журналістаў і няправільна для гамадскасці. Таму я спадзяюся, што журналісцкімі намаганнямі тэма чыноўнікаў будзе ўздымацца часцей”.

    “Наперадзе ў нас – год прэзідэнцкіх выбараў. Я хачу пажадаць, каб цана, якую мы плацім за вольнае слова, не была такой, якой яна была ў часе мінулай электаральнай кампаніі. Я хачу заклікаць нас усіх да салідарнасці ў гэты няпросты год”, – рэзюмаваў Юрась Карманаў.

    Вынікі «Вольнага слова-2014»

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці