• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Выдавецтва «Логвінаў» часова перабіраецца ў Вільню

    Пра гэта ўладальнік прыватнага выдавецтва Ігар Логвінаў паведаміў карэспандэнту tut.by.

    «Ігар толькі праз год можа паспрабаваць зноў здаць кваліфікацыйны іспыт на рэгістрацыю выдавецтва. Аднак чакаць яшчэ паўгады, каб займацца любімай справай, ён не мае намеру», – піша tut.by.

    «У нас ёсць шмат абавязальніцтваў перад партнерамі, таму мы вырашылі пакуль арганізаваць выданне кніг у Вільні, дзе не парабуецца ніякіх ліцэнзій і дазволаў, – паведаміў Ігар Логвінаў. – Паралельна з гэтым займаемся падрыхтоўкай спецыяліста, які будзе ўжо вясной здаваць кваліфікацыйны іспыт на права выдання кніг тут».  

    Логвінаў лічыць, што перанос выдавецтва ў Літву – не найлепшае выйсце, бо з‑за выдаткаў на транспарт і пошлін кніжкі стануць мінімум на 20% даражэй.

    Па яго меркаванні, у Беларусі ліцэнзаванне кнігавыдавецкай справы ўведзена не толькі з ідэалагічнага гледзішча, але і з меркаванняў  лабіявання інтарэсаў дзяржаўных выдавецтваў.

    Прыватнага прадпрымальніка Ігара Логвінава пазбавілі выдавецкай ліцэнзіі ў кастрычніку 2013 года. Такое рашэнне прыняло Міністэрства інфармацыі “ў сувязі з дапушчанымі грубымі парушэннямі заканадаўства аб ліцэнзаванні”. Такім парушэннем Мінінфармацыі палічыла выданне альбома «Прэс-фота Беларусі 2011», прызнанага экстрэмісцкім значна пазней.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці