• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Запрашаем на выставу і “Жывыя размовы” пра правы чалавека 13 верасня ў Гродне

    13 верасня у жыхароў і гасцей Гродна будзе магчымасць паўдзельнічаць у мерапрыемствах незвычайнага фармату, пазнаёміцца з людзьмі, якія працуюць у галіне правоў чалавека, атрымаць ад іх карысныя парады.

    Што такое правы чалавека? Хто такія праваабаронцы? Чым займаюцца праваабарончыя арганізацыі? Чым яны могуць быць карысныя менавіта вам?

    Праз недахоп інфармацыі ў нашым грамадстве існуе шмат стэрэатыпаў наконт гэтай прафесійнай супольнасці. А што сапраўды стаіць за словазлучэннямі “правы чалавека” і “праваабарончая дзейнасць”? Задумваліся вы над гэтым раней ці не – у вас будзе магчымасць задаць свае пытанні непасрэдна прадстаўнікам праваабарончых арганізацый і ініцыятыў, якія працуюць як на Гарадзеншчыне, так і па ўсёй Беларусі, і зрабіць уласныя высновы. Таксама вы зможаце атрымаць ад экспертаў парады наконт сітуацый, якія, магчыма, падаюцца невырашальнымі.

    На “Жывыя размовы” з Вамі збяруцца прадстаўнікі РПГА “Беларускі хельсінкскі камітэт”, ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў”, зачыненага ўладамі праваабарончага цэнтру “Вясна”, Цэнтру прававой трансфармацыі “Lawtrend”, зааабарончай ініцыятывы “Лапа закона”, моладзевай прафсаюзнай групы “Студэнцкая Рада” і іншых.

    Падчас “Жывых размоваў” будзе працаваць выстава-“сушка” паштовак серыі “Дэкларацыя правоў чалавека ў выцінанцы” Вольгі Бабурынай. Народная мастачка арыгінальным чынам увасобіла 30 артыкулаў Дэкларацыі, якія распавядаюць пра агульначалавечыя каштоўнасці.

    Чакаем Вас у нядзелю 13 верасня на вул. Будзёнага, 48а. Мерапрыемства будзе праходзіць з 15.00 да 18.00 і пабудаванае такім чынам, што далучыцца можна ў любы момант. Уваход – вольны. 

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці