• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    З Калядамі!

    Як і ў мінулым годзе хтосьці з беларускіх журналістаў абавязкова напіша пра «католическое рождество», маючы на ўвазе, што «праваслаўнае» яшчэ толькі надыдзе. Так разам з журналістамі думае і большасьць беларусаў. Між тым 25 сьнежня — каляды не менш «праваслаўныя». Бо менавіта ў гэты дзень нараджэньне Хрыстова адзначае ці ня большасьць усіх праваслаўных вернікаў у сьвеце.

    Разыходжаньне ў сьвяткаваньні паходзіць, як вядома, з таго, што каталіцкая царква прытрымліваецца новага, Грыгарыянскага, календара, а Праваслаўная — старога, Юльянскага, розьніца паміж якімі складае 13 дзён. Але ў 1923 г. шэраг праваслаўных цэркваў пачалі ўжываць перагледжаны Юльянскі каляндар, у якім год пачынаецца зь 1 студзеня. Такім чынам, да 2800 г. нараджэньне Хрыстова будзе, паводле абодвух календароў, прыпадаць на адзін і той жа дзень — г.зн. на 25 сьнежня.

    Вернікі якіх жа праваслаўных цэркваў сьвяткуюць каляды разам з каталікамі? Гэта вернікі Канстантынопальскай, Александрыйскай, Антыохскай, Грэцкай, Кіпрскай, Румынскай і Балгарскай цэркваў.

    А не прынялі перагледжаны Юльянскі каляндар Ерусалімская, Расейская, Сэрбская, Македонская, Грузынская, Польская цэрквы ды г.зв. старакаляндарнікі Грэцыі.

    Адпаведна, 25 сьнежня нараджэньне Хрыстова сьвяткуюць у нашай краіне і тыя праваслаўныя вернікі, якія не належаць да РПЦ.

    А таму вясёлых калядаў усім — і каталікам, і праваслаўным!

    Хрыстос НАРАДЗІЎСЯ!

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Акцэнты

    «Нават збеглую, нават іх прыхільніцу». Прапаганда пераконвае беларусаў, што трэба вяртацца дадому, выкарыстоўваючы гісторыю згвалтавання ў Варшаве

    06.03.2024
    Акцэнты

    Былая жонка абвінаваціла журналіста Змітра Панкаўца ў хатнім гвалце

    Ганна Клімовіч, ІТ-менеджарка і экс-жонка журналіста «Радыё Свабода» Змітра Панкаўца, апублікавала ў фэйсбуку пост пра адносіны з ім. Паводле словаў Ганны, цягам шасці гадоў у адносінах Зміцер сістэматычна ўжываў да яе фізічны і псіхалагічны гвалт — даходзіла нават да страсення мозгу. Зміцер у сваім допісе пераконвае у адваротным.
    10.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці