• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Магілёўская міліцыя працягне праверку спробы камунальнікаў трапіць у кватэру журналіста

    Супрацоўнікі міліцыі будуць хадайнічаць перад пракуратурай пра правядзенне дадатковай праверкі факту спробы камунальнікаў незаконна трапіць у кватэру журналіста Ігара Барысава. Пра гэта галоўнаму рэдактару газеты і інтэрнэт-сайта “Наш Магілёў” 19 студзеня паведаміў супрацоўнік Кастрычніцкага РАУС Магілёва.

    Раней па заяве журналіста ўчастковым інспектар Данькоў ужо ладзіў праверку інцыдэнту 13 лістапада 2015 года, калі два супрацоўнікі міліцыі і пяць камунальнікаў з арганізацыі “Камунальнік МК” незаконна спрабавалі трапіць у кватэру Ігара Барысава нібыта з мэтай правядзення “сезоннага агляду”.

    Тады сям’я журналіста адмовілася пусціць візітораў у сваю кватэру — Барысавы палічылі, што падстаў для правядзення агляду няма. Артыкул 29 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь гарантуе грамадзянам права на недатыкальнасць жылля, ніякіх парушэнняў Жыллёвага кодэкса сям’я журналіста не дапускала, сям’я своечасова плаціць за камунальныя паслугі.

    Участковы інспектар Данькоў, як мяркуе журналіст, павярхоўна і няякасна паставіўся да правядзення праверкі, хаця і праводзіў яе двойчы (пасля скаргі Барысава ў пракуратуру). На падставе праверкі міліцыя адмовіла ва ўзбуджэнні крымінальнай справы.

     Ігар Барысаў не пагадзіўся з высновамі магілёўскіх міліцыянтаў. З вялікімі цяжкасцямі ён здолеў азнаёміцца з матэрыяламі праведзенай праверкі і па выніках пакінуў скаргу ў Кнізе заўваг і прапаноў Кастрычніцкага РАУС. Рэакцыяй на скаргу і стала абяцанне хадайнічаць перад пракуратурай пра правядзенне дадатковай праверкі.

    Зараз журналіст будзе чакаць афіцыйнага паведамлення пра дадатковую праверку. Ён мяркуе, што міліцыянты могуць “не заўважыць” яўных прыкметаў незаконных дзеянняў, бо ў іх фігуравалі калегі.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці