Адкрываецца выстава пераможцаў конкурсу ПРАФОТА-2015
Адкрыццё выставы пераможцаў конкурсу праектнай фатаграфіі ПРАФОТА-2015 адбудзецца 4-га лютага а 19 гадзіне ў прасторы ЦЭХ (Кастрычніцкая, 16 (ст.м.Першамайская), 2-гі паверх, уваход праз бар Хуліган).
Конкурс ПРАФОТА праводзіцца другі раз у межах Месяца фатаграфіі ў Мінску. Сёлета аргкамітэт атрымаў 79 праектаў ад 53 аўтараў беларускіх аўтараў. У склад журы ўвайшлі куратарка і фотарэдактарка Ганна Шпакава (старшыня журы), культуролаг Святлана Паляшчук, фатограф Кен Шлес (Ken Schles), фатограф Сайман Норфалк (Simon Norfolk), фотарэдактар і куратар Джэймз Ўэлфард (James Wellford), фатограф Джордж Джорджыў (George Georgiou), фотарэдактарка Барбара Штаўс (Barbara Stauss).
На выставе будзе прадстаўлена 11 праектаў фіналістаў.
Дакументальныя праекты:
Аляксандр Васюковіч, Дар’я Царык, «Кожная трэцяя» *Гран-пры
Уладзь Грыдзін, «Наташа»
Сяргей Гудзілін, «Па краі»
Сяргей Лескець, «Агра»
Аляксандра Салдатава, «Сведка»
Максім Сарычаў, «Галасы студэнтаў»
Арт-праекты:
Аляксандр Веледзімовіч, «Эдэмскі сад»
Сяргей Канаплянік, «Пралог»
Аляксей Навумчык, Y Minsk
Алена Пратасевіч, «#ідэальнае цела»
Максім Сарычаў, «Прывітанне, зброя!» *Гран-пры
Выстава будзе працаваць да 20-га сакавіка штодня, ад 12.00 да 22.00.
Уваход 40 000.