Важная інфармацыя для тэлегледачоў «Белсату»
З 11 лютага змяняецца частата вяшчання тэлеканалу на спадарожніку «Astra 4A».
11 лютага тэлеканал «Белсат» праз тэхнічныя прычыны вымушаны змяніць частату вяшчання на спадарожніку «Astra 4A».
Што трэба зрабіць, каб «Белсат» застаўся ў вашым тэлевізары?
Нічога складанага!
1. На вашым пульце або спадарожнікавым рэсіверы ўвайдзіце ў МЕНЮ
2. Знайдзіце там НАЛАДКІ АНТЭНЫ
3. Выберыце опцыю РУЧНЫ ПОШУК КАНАЛАЎ і ўвядзіце параметры новай частаты – 12 303 МГц, гарызантальная палярызацыя (12303H). Дадатковыя параметры: мадуляцыя DVB‑S, FEC 7/8, SR 25546. Як варыянт вы можаце таксама выбраць АЎТАМАТЫЧНЫ ПОШУК КАНАЛАЎ i дазволіць рэсіверу самому абнавіць спіс усіх каналаў
4. Прызначце «Белсату» запамінальны нумар каналу. Чаму б не кнопкy «1»?)
Прыемнага прагляду!