• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Івацэвіцкі фрылансер атрымаў папярэджанне ад мясцовай пракуратуры (ДАКУМЕНТ)

    Сябра ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” Паўла Дайліда раніцай 8 чэрвеня выклікалі ў пракуратуру Івацэвіцкага раёна, каб папярэдзіць “аб недапушчальнасці здзяйснення правапарушэнняў”.

    Як высветлілася з уручанага фрылансеру дакумента, раённая пракуратура ладзіла праверку паводле інфармацыі Бярозаўскага РАУС і прыйшла да высновы, што Павел Дайлід парушыў Закон РБ “Аб сродках масавай інфармацыі”. Гаворка ідзе пра змешчаную на інтэрнэт-старонцы Радыё “Свабода” аўтарскую публікацыю “Бунт у Спораве: сяляне патрабуюць вярнуць ім возера”.   

    Як распавёў службе маніторынгу ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” сам Дайлід, яму паказалі раздрукоўкі згаданага артыкулу, а таксама тэкст афіцыйнага папярэджання за подпісам намесніка пракурора Івацэвіцкага раёна Сяргея Жуковіча.

    “Усё было падрыхтавана, і я асабліва не ўпіраўся, бо, калі існуе замова папярэдзіць – вынік прадказальны”, – паведаміў Павел Дайлід. Ён дадаў, што не мае намеру абскарджваць папярэджанне, каб не губляць часу.

    “Той матэрыял пра Спораўскае возера выклікаў шырокі рэзананс. Я лічу, што атрымаць пракурорскае папярэджанне за яго – ушанаванне маёй працы, бо і такім чынам улады заўважаюць незалежную журналістыку”, – жартуе івацэвіцкі журналіст.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці