• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Ужо больш за 100 матэрыялаў разгледжана “на экстрэмізм”, у 25‑і “былі прыкметы”

    Такія лічбы агучыла 5 лютага на калегіі Міністэрства інфармацыі кіраўніца гэтага ведамства Лілія Ананіч.

    Як перадае БелТА са спасылкай на міністра, больш за 100 матэрыялаў разгледжаныя рэспубліканскай экспертнай камісіяй па ацэнцы інфармпрадукцыі на экстрэмізм. А ў 25‑і з іх “былі прыкметы, якія падпадаюць пад пазіцыі “экстрэмізм, прапаганда ідэй нацызму, расавай, рэлігійнай нецярпімасці” ці “літаратура, якая магла б выкарыстоўвацца ў тэрарыстычных мэтах”.  

    “У дзяржавы ёсць рычаг уздзеяння, каб сачыць за друкаванымі плынямі”, – адзначыла Лілія Ананіч.  

    У мінулы раз да тэмы працы экспертнай камісіі міністр звярталася ў часе анлайн-канферэнцыі 19 студзеня.

    Тады Лілія Ананіч засяроджвалася на інфармацыйнай прадукцыі, што паступіла з‑за мяжы.

    “Літаральна ў мінулым годзе на адрас рэспубліканскай камісіі паступіла важкая доля інфармацыйнай прадукцыі, якая прыйшла ў Беларусь з‑за мяжы. У пераважнай большасці такіх матэрыялаў мы выявілі звыш 13 найменняў прадукцыі з прыкметамі экстрэмізму – яе распаўсюд быў забаронены. Выданні ўтрымлівалі прыкметы распальвання расавай, нацыянальнай, рэлігійнай варожасці, прапаганду выключнай перавагі нацый, нацысцкую сімволіку і атрыбутыку…”, – зазначыла тады Лілія Ананіч.

    Нагадаем, што Рэспубліканская экспертная камісія па ацэнцы інфармацыйнай прадукцыі на прадмет наяўнасці (адсутнасці) у ёй прыкмет праяў экстрэмізму была створана пастановай Савета Міністраў №810 ад 21 жніўня 2014 года.

    Мэта – “недапушчэнне распаўсюду на тэрыторыі Беларусі інфармацыйных матэрыялаў экстрэмісцкага характару, для абароны грамадскіх інтарэсаў ад дэструктыўных праяў у інфармацыйнай прасторы”. Пастанову прымалі “ў развіццё закона Беларусі “Аб супрацьдзеянні экстрэмізму””.

    Пастанова прадугледжвае стварэнне сістэмы экспертных камісій у кожнай з абласцей Беларусі. Рэспубліканская экспертная камісія, створаная пры Міністэрстве інфармацыі, мае выконваць функцыі экспертнай камісіі па Мінску. Камісія праводзіць экспертызу інфармацыйнай прадукцыі на тэрыторыі Мінска. Таксама ў яе кампетэнцыі – узгадненне палажэнняў пра абласныя камісіі, распрацоўка рэкамендацый для абласных камісій.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці