Што значыць для цябе быць свабоднай/свабодным?
Трансмедыйны праект, накіраваны на збор ананімных меркаванняў.
Што значыць для цябе быць свабоднай / свабодным?
Гэтым, здавалася б, простым пытаннем мы хочам высветліць тое, пра што многія грамадзяне Еўразвязу ўжо даўно забыліся: Што гэта значыць, калі камусьці адмаўляецца ў яго самых асноўных грамадзянскіх правах? Ці ўсё ж такі жыццё на Захадзе абумоўлівае проста іншыя абмежаванні жыцця індывідаў?
Пачынаючы з 25-га сакавіка, мы заклікаем усіх, хто хоча, выказаць сваё меркаванне на старонцы Беларускага Радыё Рацыя (www.racyja.com) або на нашым уласным сайце (http://vo.xpopuli.org / беларуская, расейская, польская і англійская).
Апытанне, праведзенае бяспечным і ананімным чынам, створыць базу дадзеных апытання, зыходзячы з якога мы згенеруем дынамічны аўдыёвізуальны анлайн арт-аб’ект, які будзе складацца з сабраных меркаванняў. Мы хочам пачаць даследаваць гэтую тэму з невялікага адпраўнога пункта і правесці гэта даследаванне з такой вялікай колькасцю людзей, наколькі гэта магчыма.
Хто стаіць за “Vox Populi”?
“Vox Populi” – гэта праект кампаніі “Causa Creations”, якая займаецца распрацоўкай дызайну для гульняў і інтэрактыўных праграмаў. “Causa Creations” цікавіцца пытаннямі палітыкі і сацыяльнай справядлівасці і імкнецца распрацаваць адмысловы брэнд праектаў сацыяльнай дасведчанасці, шчыльна супрацоўнічаючы з такімі НДА, як “Amnesty International”.
Гэты праект рэалізуецца Георгам Габмаерам (“Causa Creations”) у шчыльнай супрацы з Беларускім Радыё Рацыя, польска-швейцарскім рэжысёрам Паўлам Січэкам, нямецкім кінааператарам Даніілам Самерам, распрацоўшчыкам вэб-праграмаў Крысціянам Кнапам, а таксама візуальным мастаком і праграмістам Патрыкам Баржэ і яго групай “Ganzfeld”. Праект фінансуецца са сродкаў аўстрыйскага тэлебачання (ORF III), якое садзейнічае гэтаму праекту як частцы праграмы «Pixel, Bytes & Film», а таксама з аўстрыйскага Міністэрства культуры.
Запланаваныя падзеі:
10 траўня “Causa Creations” правядзе сімпозіум у арт-цэнтры „Depot” ў Вене, дзе будуць прадстаўлены дадзеныя апытання і пройдзе абмеркаванне з Яўгенам Вапам – кіраўніком Беларускага Радыё Рацыя, і сацыёлагам Вальтэрам Фукcам, які даследуе праблематыку абмежавання колькасці грамадскіх месцаў па прычыне іх выкупу карпарацыямі.
У верасні 2016 года на канале ORF III аўстрыйскага тэлебачання будзе паказаны кароткі фільм, дзе будуць падведзены вынікі праекта.
Спасылкі:
http://www.causacreations.net (вэб-сайт “Causa Creation”)
http://vo.xpopuli.org (вэб-сайт “Vox Populi”)
http://www.racyja.com (вэб-cайт Беларускага Радыё Рацыя)