• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Skype працуе зь перабоямі па ўсім сьвеце

    Мэсэнджэр, якім валодае карпарацыя Microsoft, працуе зь перабоямі.

    У панядзелак, 21 верасьня, каля 11:30 па менскім часе праграма Skype пачала працаваць зь перабоямі: ня ўсім даходзяць паведамленьні, амаль усе карыстальнікі адлюстроўваюцца як «ня ў сетцы», зрабіць галасавы ці відэавыклік немагчыма. Часам паведамленьні атрымліваецца адсылаць і прыняць.

    Мяркуючы па сайтах, што правяраюць статус інтэрнэт-сэрвісаў, і паведамленьнях на калектыўным блёгу Red­dit, праблемы са Skype назіраюцца па ўсім сьвеце.

    Карпарацыя Microsoft пакуль не дала афіцыйных тлумачэньняў.

    У блогу Skype прызналі праблему, сьцьвярджаецца, што яна ўжо вырашаецца. На час непаладак рэкамэндуецца карыстацца вэб-вэрсіяй на web.skype.com

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці