• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Заўтра Лукашэнка звернецца з пасланнем да беларускага народа і Нацыянальнага сходу

    Выступ будзе транслявацца ў прамым эфіры па тэлеканале «Беларусь 1» і Першым нацыянальным канале Беларускага радыё.

    Трансляцыя з Авальнай залы Дома ўрада пачнецца ў 11.00. Тэлеверсія Паслання будзе паказана ў 21.00 у эфіры беларускіх тэлеканалаў.

    На мерапрыемства запрошаны найвышэйшыя службовыя асобы краіны, члены ўрада, кіраўнікі органаў дзяржаўнага кіравання, буйнейшых прадпрыемстваў, прадстаўнікі дыпламатычнага корпуса, сродкаў масавай інфармацыі.

    Традыцыйна, з пасланнем Аляксандр Лукашэнка выступае ў красавіку, толькі ў 2006 і 2012 гадах мерапрыемства праходзіла ў траўні.

    У мінулым годзе выступ прэзідэнта доўжыўся 2 гадзіны 40 хвілін. За гэты час ён распавёў пра галоўныя падзеі года, выказаўся з нагоды інфляцыі і цэн, працы чыноўнікаў, пра дэкрэт №3, будаўніцтве жылля. Распавёў, якія фільмы любіць паглядзець па тэлевізары і што ў нас не так з культурай, параіў беларусам быць смялейшымі, ісці насустрач праблемах і вучыцца ў старэйшага брата.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці