• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Белтэлекам» прапанаваў «Нашай Ніве», onliner.by і tut.by дадатковую абарону ад DDoS-атак на час выбараў

     

    Дзяржаўная кампанія «Белтэлекам» прапанавала сайту NN.BY дадатковую абарону ад DDoS-атак у дзень прэзідэнцкіх выбараў. Для гэтага, як нам было паведамлена, імі рэалізавана апаратнае решэнне па ачыстцы ўсяго трафіку ад шкоданоснага.

    Аналагічную прапанову атрымалі іншыя рэсурсы, якія, на думку «Белтэлекама» могуць стаць аб’ектамі ддос-атак у дзень галасавання.

    Паводле інфармацыі «Нашай Нівы», хостар NN.BY, кампанія «Экстмедыя», разам з іншымі буйнымі хостынг-правайдарамі і інтэрнэт-рэсурсамі (onliner.bytut.by) атрымалі гэтую прапанову вусна, на сустрэчы з тэхнічнымі спецыялістамі ЦАДа «Белтэлекама». На гэтай сустрэчы правайдарам было паведамлена, што толькі што падрадчыкі скончылі мантаж абсталявання для ачысткі трафіку ад DDoS-атак на ўзроўні цэнтральнага маршрутызатара.

    Правайдарам прапанавалі бясплатна абараніць тых нашых кліентаў, якіх звычайна атакуюць. Гэтая паслуга будзе дзейнічаць толькі на час выбараў.

    Такім чынам «Белтэлекам» хоча засцерагчыся аб абвінавачванняў у блакаванні і DDoS-атаках.

    Ніякіх пісьмовых пагадненняў правайдары з БТК не падпісвалі. Гэта проста добрая воля БТК.

    Як паведамілі «Нашай Ніве», ачыстку трафіку ў выпадку DDoS БТК будзе весці ў паўручным рэжыме. 

    У дзень выбараў у 2010 годзе NN.BY адбіў DDoS-атаку сваімі сіламі, але доступ да сайта парою быў ускладнены. Вялікая частка сайтаў тады аказалася заблакаваная.

    У 2014 годзе NN.BY быў адключаны «Белтэлекамам» на час шэсця на Дзень Волі 25 Сакавіка. Зрэшты, гэта паказаў вынік незалежнага расследавання, БТК не ўзяў на сябе адказнасці за адключэнне. 

    Калі ў 2010 ці 2011 гадах ДДоСілі або адключалі доступ з Беларусі да Gmail, Face­book, Vkon­tak­te і г.д., то ў 2014‑м дубова адключылі адрас размешчанага ў Беларусі сайта.

    Як паказваў tracer­oute, перадача звестак абрывалася на на asbr3.net.belpak.by. Верагодна, інтэрнэт-рэсурс заблакавалі на шлюзе беларускага дата-цэнтра.

    У снежні 2014 у часе фінансавага крызісу былі заблакаваныя шэраг інтэрнэт-рэсурсаў, размешчаных у зоне.бай. У іх лік трапілі Onliner.by, Naviny.by. Што датычыць арыентаваных на беларускую аўдыторыю парталаў, размешчаных за межамі Беларусі, то «Беларускі партызан» лёг, а вось спыніць доступ да «Хартыі-97» зламыснікі да канца так і не здолелі і сайт заставаўся пераважна даступны праз Оперу Турба і іншыя простыя спосабы доступу.

    3 кастрычніка DDoS-атака паралізавала працу сайта агенцтва БелаПАН і яго навінавага партала Naviny.by, пасля таго як гэтае выданне змясціла крытычны рэпартаж пра зганянне бюджэтнікаў на «Малітву за Беларусь» з удзелам Аляксандра Лукашэнкі.

    NN.BY забяспечыць вычарпальнае і аб’ектыўнае пакрыццё падзей 11 кастрычніка. 

    «Наша Ніва» прыняла прапанову «Белтэлекама» і спадзяецца, што дзень 11 кастрычніка пройдзе без тэхнічных праблем.

    Варта адзначыць, што, у адрозненне ад, скажам, «Хартыі-97», сайт «Нашай Нівы», яго сервер, фізічна размешчаны ў Беларусі. Для нас гэта прынцыпова — мы беларуская газета. Гэта таксама патрабаванне заканадаўства. Згодна з указам №60, беларускія юрыдычныя асобы абавязаны размяшчаць свае сайты толькі на тэрыторыі Беларусі. Некаторыя беларускія СМІ дагэтуль гэтага не ажыццявілі, але адпаведна іх сайты, з юрыдычнага пункту гледжання, не маюць афіцыйнага характару.

    Нагадаем, што ў выпадку праблем з доступам да NN.BY шукайце нашу інфармацыю на старонках «Нашай Нівы» ў фэйсбуку, Укантакце, у Твітары

    Укантакце — vk.com/nasa_niva

    Фэйсбук — facebook.com/pages/Наша-Ніва-першая-белар…

    Твітар — twitter.com/@nasa_niva
     

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці