Пераможца «Прэс-фота Беларусі 2015» – Максім Сарычаў
Фатограф атрымаў гран-пры сёлетняга конкурса за серыю «598 скрадзеных дзён» – пра актывістаў, прэвентыўна затрыманых па ўсёй Беларусі напярэдадні чэмпіяната свету па хакеі.
«Напярэдадні Чэмпіяната свету па хакеі 2014 гады па ўсёй Беларусі было арыштавана больш за 300 чалавек: грамадзянскія і сацыяльныя актывісты, валацугі, прастытуткі. Па выстаўленых абвінавачаннях суд выносіў прысуды на тэрміны ад тыдня да месяца. Праект пра тое, што прапусцілі людзі, трапіўшы ў турму. Штодзённае жыццё, каханыя людзі і сябры, планы, штодзённыя дробязі, радасці і засмучэнні ў адзін момант засталіся на волі і ва ўспамінах. Рэальнасць звузілася да пракуранай камеры са зламаным унітазам, брудным матрацам, гарбатай у алюміневым кубку, чаканнем лістоў і дня вызвалення», – так апісваецца серыя-пераможца на сайце pressphoto.by.
Некалькі фота з серыі «598 скрадзеных дзён». Усю серыю, як і фота іншых пераможцаў, можна паглядзець на сайце конкурса pressphoto.by:
Вынікі шостага адкрытага незалежнага фотаконкурса («ледзьве не сказаў – шматпакутнага» – адзначыў вядоўца цырымоніі Аляксандр Памідораў) былі агучаныя ўвечары 16 красавіка ў галерэі партала TUT.by.
Фотасесія пераможцаў. Фота Радыё “Свабода”
Сябры ГА “БАЖ” Уладзімір Грыдзін і Сяргей Балай — сярод рэкардсменаў па колькасці атрыманых дыпломаў. Фота Радыё “Свабода”
Намінацыі і месцы:
«Навіны»
Адзіночныя:
1 месца – Сяргей Балай (Мінск). Фота з адкрыцця XXXV з’езда Саюза камуністычных партый у Мінску:
2 месца – Кірыл Хілько (Мінск). Былы палітвязень і лідар беларускай апазіцыйнай моладзевай арганізацыі «Малады Фронт» Зміцер Дашкевіч падчас чакання суда гутарыць са сваёй жонкай праз шкло міліцэйскага аўтамабіля:
3 месца – Сяргей Серабро (Віцебск). Грамадскасць Віцебска развітваецца з вядомым паэтам Давідам Сімановічам ля морга на ўскрайку горада, бо гарадскія ўлады так і не далі памяшканне для жалобнай цырымоніі:
Спецыяльную адзнаку журы атрымаў Уладзімір Грыдзін — аўтар фота, зробленага 20 кастрычніка 2014 года, на 10‑ю гадавіну гібелі Веранікі Чаркасавай, каля яе магілы:
«Навіны»
Серыі:
1 месца – Сяргей Балай (Мінск)
2 месца – Аркадзь Собалеў (Мінск)
3 месца – Сяргей Балай (Мінск)
«Спорт»
Адзіночныя:
1 месца – Уладзімір Грыдзін (Мінск)
2 месца – Мілана Харытонава (Брэст)
3 месца – Іван Уральскі (Мінск), Сяргей Балай (Мінск)
Спецыяльная адзнака журы — Таццяна Зяньковiч.
Серыі:
1 месца – Дзяніс Дзюба (Мінск)
2 месца – Уладзімір Грыдзін (Мінск)
3 месца – Кірыл Хілько (Мінск)
Спецыяльная адзнака журы — Антон Дацэнка.
«Прырода»
Адзіночныя:
1 месца – Міхаіл Капычко (Магілеў)
2 месца – Дзяніс Дзюба (Мінск)
3 месца – Віктар Гіліцкі (Мінск)
Серыі:
1 месца – Ганна Іванова (Мінск)
2 месца – Павел Восіпаў (Мінск)
«Мастацтва і забавы»
Адзіночныя:
1 месца – Уладзімір Грыдзін (Мінск)
3 месца і 2 месца – Яўген Ерчак (Мінск)
Спецыяльная адзнака журы — Аляксандр Саенка.
Серыі:
1 месца – Алег Ігнатовіч (Мінск)
2 месца – Антон Мартысевіч (Мінск)
3 месца – Сяргей Балай (Мінск)
Спецыяльная адзнака журы — Яўген Новак.
«Традыцыі»
Адзіночныя:
1 месца – Дзяніс Дзюба (Мінск)
2 месца – Сяргей Балай (Мінск)
3 месца – Сяргей Міхайлаў (Салігорск)
Серыі:
1 месца – Сяргей Балай (Мінск)
2 месца – Аляксей Столяраў (Маладзечна)
3 месца – Ігар Матвееў (Віцебск)
«Партрэт»
Адзіночныя:
1 месца – Уладзімір Грыдзін (Мінск)
2 месца – Сяргей Балай (Мінск)
3 месца – Яўген Ерчак (Мінск)
Спецыяльная адзнака журы — Алег Ігнатовіч.
Серыі:
1 месца – Максім Сарычаў (Мінск)
2 месца – Аляксандр Веледымовіч (Віцебск)
3 месца – Аляксандра Салдатава (Мінск)
Спецыяльная адзнака журы — Аляксандр Кладаўа, Юлія Назарава.
«Паўсядзённае жыццё»
Адзіночныя:
1 месца не прысуджалася.
2 месца – Сяргей Гапон (Мінск) і Яўген Ацецкі (Мінск)
3 месца – Сяргей Марозаў (Гродна)
Спецыяльная адзнака журы — Надзея Бужан, Наталля Дораш.
Серыі:
1 месца – Настасся Храловіч (Мінск)
2 месца – Паліна Рукавічкіна (Мінск)
3 месца – Надзея Бужан (Мінск)
«Украіна» (Акрамя беларускіх, бралі ўдзел фатографы з Расіі, Украіны, Літвы)
Адзіночныя:
1 месца – Сяргей Гапон (Мінск)
2 месца – Аляксанр Васюковіч (Мінск), Яўген Малалетка (Кіеў)
3 месца – Васіль Фядосенка (Мінск), Аляксандр Ратушняк (Кіеў)
Серыі:
1 месца – Артурас Марозавас (Каўнас)
2 месца і 3 месца – Яўген Малалетка (Кіеў)
Фота В. Заміроўскага
Жанна Літвіна і Вадзім Заміроўскі. Фота Радыё “Свабода”
Ганаровы дыплом ад ГА «БАЖ» уручыла старшыня арганізацыі Жанна Літвіна аднаму з пачынальнікаў і натхняльнікаў конкурса «Прэс-фота Беларусі» Вадзіму Заміроўскаму.
Уладальнік Гран-пры Максім Сарычаў у прамове падзякаваў Юлі Дарашкевіч, якая таксама стаяла ля вытокаў «Прэс-фота Беларусі» і шмат робіць для развіцця фотажурналістыкі ў нашай краіне.
Выстава будзе працаваць у галерэі TUT.by да 23 красавіка 2015 года з 9.00 да 18.00 па буднях (Мiнск, пр. Дзяржынскага, д.57, 9 паверх). Фота В. Заміроўскага.