• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Чаму колькасць газет па падліках Мінінфармацыі і Белстата адрозніваецца больш чым на сотню?

    Не ўсе выданні падаюць у дзяржаўны рэестр звесткі пра спыненне свайго выхаду. Так кажуць у Міністэрстве інфармацыі, чые лічбы істотна пераўзыходзяць белстатаўскія.

    Нацыянальны статыстычны камітэт Беларусі нядаўна апублікаваў інфармацыю пра колькасць часопісаў і газет, што выходзілі ў краіне ў 2015 годзе. Паводле гэтых дадзеных, летась у Беларусі пабачылі свет 585 газет і 906 часопісаў ды іншых перыядычных выданняў (зборнікаў і бюлетэняў).

    А вось Міністэрства інфармацыі на сваім сайце сцвярджае, што на сённяшні дзень ў Беларусі зарэгістравана 820 часопісаў і 723 газеты. А на канец 2015 года было яшчэ на 3 часопісы болей. Адкуль такая розніца ў дадзеных?

    Як патлумачылі ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” у Белстаце, апублікаваную інфармацыю ім прадаставіла Нацыянальная кніжная палата, куды ўсе выданні мусяць дасылаць абавязковыя асобнікі кожнага выпуску. Такім чынам, Белстат гаворыць пра колькасць газет і часопісаў, што рэальна выйшлі ў 2015 годзе.

    А ў Міністэрстве інфармацыі тлумачаць: у дзяржаўным рэестры СМІ значацца менавіта зарэгістраваныя газеты і часопісы.

    Па словах начальніцы Упраўлення друкаваных СМІ і знешніх сувязяў Людмілы Лазавік, часам тая ці іншая газета спыняе выхад, але не паведамляе пра гэта ў міністэрства. З‑за такіх “няўважлівых” рэдакцый і ўтвараецца розніца ў статыстыцы. Разам з тым, у міністэрстве сцвярджаюць, што ўсімі сіламі імкнуцца сачыць за выкананнем заканадаўства і разбірацца ў кожнай падобнай сітуацыі.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці