Кіраўніцтва ГА “БАЖ” сустрэлася са спецпрадстаўніком ЕС па правах чалавека Стаўрасам Ламбрынідзісам
Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"
Удзел у сустрэчы ўзялі старшыня арганізацыі Андрэй Бастунец, а таксама прадстаўнікі недзяржаўных беларускіх СМІ Святлана Калінкіна (“Народная воля”) Алесь Ліпай (“БелаПАН”), Арцём Шрайбман (TUT.BY), Міхась Янчук (“Белсат”).
Размова падчас сустрэчы, арганізаванай па ініцыятыве самога Ламбрынідзіса, вялася адносна свабоды слова ў Беларусі і праблем у медыясектары.
У пятніцу Стаўрас Ламбрынідзіс мае намер сустрэцца з міністрам інфармацыі Беларусі Ліліяй Ананіч.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia

Больш матэрыялаў