Віншуем пераможцаў журналісцкага конкурса «Пра адукацыю нефармальна»!
Вынікі VI Фестывалю нефармальнай адукацыі, у тым ліку і журналісцкага конкурса, падвялі днямі ў Мінскім міжнародным адукацыйным цэнтры імя І. Раў.
Паводле экспертнага журы, пераможцамі сярод журналістаў сталі:
- карэспандэнтка сайта «Твой стыль» Ірына Новік з артыкулам “Не такая сацыялка”,
- журналістка TUT.BY Наталля Касцюкевіч з матэрыялам “Я против слова “держись“,
- выкладчык факультэта прынттэхналогій і медыякамунікацый Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта Уладзімір Куліковіч з серыяй з 20 навукова-папулярных артыкулаў у рубрыцы “Беларускае слоўка”,
- журналістка «Заўтра тваёй краіны» Таццяна Жарнасек з публікацыяй “Дзе навучаць атрымліваць асалоду ад мыслення?“
Ірына Новік з «Твайго стылю» атрымала таксама спецыяльны прыз ад Школы журналістыкі Мінскага міжнароднага адукацыйнага цэнтра.
У Фестывалі нефармальнай адукацыі бралі ўдзел больш за 250 практыкаў і тэарэтыкаў сферы нефармальнай адукацыі з розных рэгіёнаў Беларусі, а таксама з Украіны, Літвы, Арменіі, Грузіі, Кыргызстана, Таджыкістана, Германіі, Даніі, Бельгіі, Швецыі, Венгрыі, Польшчы, Расіі.