• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Што значыць для цябе быць свабоднай/свабодным?

    Трансмедыйны праект, накіраваны на збор ананімных меркаванняў.

    Што значыць для цябе быць свабоднай / свабодным?

    Гэтым, здавалася б, простым пытаннем мы хочам высветліць тое, пра што многія грамадзяне Еўразвязу ўжо даўно забыліся: Што гэта значыць, калі камусьці адмаўляецца ў яго самых асноўных грамадзянскіх правах? Ці ўсё ж такі жыццё на Захадзе абумоўлівае проста іншыя абмежаванні жыцця індывідаў?

    Пачынаючы з 25-га сакавіка, мы заклікаем усіх, хто хоча, выказаць сваё меркаванне на старонцы Беларускага Радыё Рацыя (www.racyja.com) або на нашым уласным сайце (http://vo.xpopuli.org / беларуская, расейская, польская і англійская).

    Апытанне, праведзенае бяспечным і ананімным чынам, створыць базу дадзеных апытання, зыходзячы з якога мы згенеруем дынамічны аўдыёвізуальны анлайн арт-аб’ект, які будзе складацца з сабраных меркаванняў. Мы хочам пачаць даследаваць гэтую тэму з невялікага адпраўнога пункта і правесці гэта даследаванне з такой вялікай колькасцю людзей, наколькі гэта магчыма.
    Хто стаіць за “Vox Pop­uli”?

    “Vox Pop­uli” – гэта праект кампаніі “Causa Cre­ations”, якая займаецца распрацоўкай дызайну для гульняў і інтэрактыўных праграмаў. “Causa Cre­ations” цікавіцца пытаннямі палітыкі і сацыяльнай справядлівасці і імкнецца распрацаваць адмысловы брэнд праектаў сацыяльнай дасведчанасці, шчыльна супрацоўнічаючы з такімі НДА, як “Amnesty Inter­na­tion­al”.

    Гэты праект рэалізуецца Георгам Габмаерам (“Causa Cre­ations”) у шчыльнай супрацы з Беларускім Радыё Рацыя, польска-швейцарскім рэжысёрам Паўлам Січэкам, нямецкім кінааператарам Даніілам Самерам, распрацоўшчыкам вэб-праграмаў Крысціянам Кнапам, а таксама візуальным мастаком і праграмістам Патрыкам Баржэ і яго групай “Ganzfeld”. Праект фінансуецца са сродкаў аўстрыйскага тэлебачання (ORF III), якое садзейнічае гэтаму праекту як частцы праграмы «Pix­el, Bytes & Film», а таксама з аўстрыйскага Міністэрства культуры.

    Запланаваныя падзеі:

    10 траўня “Causa Cre­ations” правядзе сімпозіум у арт-цэнтры „Depot” ў Вене, дзе будуць прадстаўлены дадзеныя апытання і пройдзе абмеркаванне з Яўгенам Вапам – кіраўніком Беларускага Радыё Рацыя, і сацыёлагам Вальтэрам Фукcам, які даследуе праблематыку абмежавання колькасці грамадскіх месцаў па прычыне іх выкупу карпарацыямі.

    У верасні 2016 года на канале ORF III аўстрыйскага тэлебачання будзе паказаны кароткі фільм, дзе будуць падведзены вынікі праекта.

    Спасылкі:

    http://www.causacreations.net (вэб-сайт “Causa Cre­ation”)

    http://vo.xpopuli.org (вэб-сайт “Vox Pop­uli”)

    http://www.racyja.com   (вэб-cайт Беларускага Радыё Рацыя)

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці