Кіраўніцтва ГА “БАЖ” наведала Кастуся Жукоўскага
19 красавіка 2016
Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"
Старшыня арганізацыі Андрэй Бастунец, намеснік старшыні Міхась Янчук, а таксама сябра праўлення Алег Агееў наведалі ў Гомелі БАЖаўца Кастуся Жукоўскага.
Яны выказалі журналісту словы падтрымкі і салідарнасці, а таксама абмеркавалі магчымыя спосабы абароны Жукоўскага ад пераследу.
З мінулага года судовыя і міліцэйскія ўлады распачалі сапраўднае цкаванне гомельскага журналіста.
Толькі за чатыры месяцы сёлета Кастуся Жукоўскага 7 разоў прызнавалі вінаватым у працы без акрэдытацыі на незалежны спадарожнікавы тэлеканал “Белсат” і прысуджалі яму буйныя грашовыя штрафы. Апошні такі суд адбыўся ў Гомелі ў мінулую пятніцу. На знак пратэсту Жукоўскі сімвалічна зашыў сабе рот.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
Больш матэрыялаў
Plan B. заблакавалі ў Расіі
14.02.2024
Блогерка Алена Янушкоўская пра продаж уладамі яе хаты: Маёмасць ацанілі нашмат ніжэй за рынкавы кошт
16.05.2024
Домен светлогорского издания «Ранак» теперь использует онлайн‑казино
21.10.2024
За паўтара гады гомельскія пракуроры ініцыявалі прызнанне «экстрэмісцкімі» больш за 90 інтэрнэт-рэсурсаў
17.06.2024