• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Анатомія айчынных медыяў: «брахучкі», журналісты і халопы

    Нягледзячы на гэтак званую лібералізацыю ў Беларусі, краіна ўсцяж мае вялікія праблемы са свабодаю слова і медыяў. Гэта вынікае з адмысловай справаздачы арганізацыі «Рэпарцёры без межаў». У дакуменце чацвёрты год запар Беларусь займае 157-е месца сярод 180-ці краінаў свету. Сёлета нашыя суседзі ў рэйтынгу – Бурундзі ды Ірак.

    Як цвердзяць спавяшчальнікі арганізацыі «Рэпарцёры без межаў», улады Беларусі хочуць палепшыць стасункі з Захадам і пазбавіцца іміджу «апошняй дыктатуры ў Еўропе», аднак пры гэтым акрамя вызвалення палітвязняў нічога істотна не змянілася. Працягваецца і нават узмацняецца ціск на незалежных ад уладаў журналістаў.

    Усцяж чыноўнікі не выдаюць афіцыйных акрэдытацыяў, а пасля за іх адсутнасць суды караюць шматмільённымі штрафамі. Адзін з апошніх прыкладаў – пераслед Кастуся Жукоўскага і Ларысы Шчыраковай, якія супрацоўнічаюць з тэлеканалам «Белсат». Сума штрафаў для гомельскіх журналістаў вылічаецца ўжо дзясяткамі мільёнаў рублёў.

    «Калі краіна шмат гадоў трапляе ў гэты рэйтынг, то наўрацці гэта можна назваць выпадковасцю. Дзяржаўныя медыі паказваюць беларусам тую краіну ў якой яны хочуць жыць. Але гэта рэчаіснасць існуе толькі на экранах дзяржаўных медыяў. І сённяшняя сітуацыя з журналістам АНТ паказальная. Маўляў, цар заўсёды добры, а халоп дурны і калі на халопа ўскладаецца адказнасць за тое, што цар нешта ляпнуў, то тут варта ўжо кахаць не пра медыі, а пра нейкую дадатковую дзяржаўную службу, якая павінна выконваць загады чыноўнікаў», – пракаментаваў справаздау «Рэпарцёраў без межаў» у эфіры праграмы «Гарачы каментар» намеснік старшыні БАЖ Міхась Янчук.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці