Нацпаліцыя гатовая плаціць 8 тысяч даляраў за інфармацыю па справе Шарамета
27 ліпеня 2016
Нацпаліцыя гатовая заплаціць 200 тысяч грыўняў (16 тыс. новых беларускіх, або 8 тыс. даляраў) за любую інфармацыю, якая тычыцца забойства журналіста Паўла Шарамета. Пра гэта на брыфінгу заявіў міністр унутраных спраў Арсен Авакаў.
«Нацпаліцыя гатовая плаціць ўзнагароджанне 200 тысяч грыўняў за любую інфармацыю, якая прывядзе да раскрыцця або поспеху расследавання. Гэта фонд, які мы знайшлі для гэтай справы», — адзначыў Авакаў.
«Усе каментары пра тое, што знайшлі плёнку, бачылі таго ці іншага, ёсць такое — лічым некарэктнымі. Так, ёсць інфармацыя, якая невядомая шырокай публіцы, але выдаваць цяпер мы яе не будзем», — адзначыў міністр.
«На жаль, няма магчымасці правесці расследаванне за два дні. Гэта велізарны масіў працы», — дадаў ён.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
Больш матэрыялаў
Палітзняволенага Ігара Лосіка залічылі ў «даўжнікі па аліментах»
26.12.2023
Суды Брэсцкай вобласці істотна папоўнілі спіс «экстрэмістаў» у рэгіёне за кошт сацсетак мясцовых медыяў
20.12.2023
Памёр Вадзім Александровіч, былы журналіст газеты «Белорусы и рынок»
08.12.2023
У Глыбокім журналіста Змітра Лупача публічна абвясцілі «злачынцам»
11.04.2024