ГА “БАЖ” зноў звярнулася да спецдакладчыка ААН па свабодзе выказвання
22 красавіка ГА “БАЖ” праінфармавала спецдакладчыка ААН па свабодзе пераканання і выказвання сп-ра Дэвіда Кэя (David Kaye) пра сітуацыю з пераследам журналістаў-фрылансераў у Беларусі, у прыватнасці – Кастуся Жукоўскага і Ларысы Шчыраковай.
Арганізацыя падкрэсліла, што іх справы слухаліся ў судах Гомельскай вобласці ўжо 12 разоў, 10 з якіх скончыліся непад’ёмнымі для журналістаў штрафамі. У выніку Жукоўскі пайшоў на экстраныя захады, зашыўшы сабе рот на знак пратэсту.
ГА “БАЖ” просіць спецдакладчыка звярнуцца да беларускіх уладаў з заклікам спыніць пераслед фрылансераў і прыктыку пераследу і пакарання журналістаў за супрацу з замежнымі СМІ.
У лютым г.г. арганізацыя звярталася да Дэвіда Кэя ў сувязі са збіццём журналіста Паўла Дабравольскага, згадваючы таксама і пра сітуацыю з фрылансерамі.