• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    На экс-палітвязня Васьковіча склалі пратакол пасля публікацыі пра пікет

    24 красавіка былога палітвязня, журналіста «Бобруйского курьера» і сябра ГА «БАЖ» Яўгена Глаголева-Васьковіча выклікалі па тэлефоне да ўчастковага інспектара.

    Як патлумачыў міліцыянт, на Яўгена складзены пратакол па арт. 23.34 ч.1 КаАП – нібыта за парушэнне закона аб масавых мерапрыемствах.

    Больш чым за тры тыдні да гэтага, 31 сакавіка, Яўген Глаголеў-Васьковіч па заданні рэдакцыі «Бобруйского курьера» (у якім ён працуе карэспандэнтам) асвятляў у Слоніме пікет бабруйскіх актывістаў прафсаюзу работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП).

    Публікацыя пра гэтае мерапрыемства – «Бабруйскія актывісты прафсаюзу РЭП падтрымалі свайго слонімскага калегу» – з’явілася на сайце «Бобруйского курьера» 2 красавіка. У пікеце журналіст удзелу не браў.

    Між тым, 8 красавіка ў Слоніме на Яўгена завочна склалі пратакол як на парушальніка «вызначанага парадку» правядзення масавых мерапрыемстваў. Затым матэрыялы яго адміністрацыйнай справы пераслалі ў Бабруйск.

    Увечары 24 красавіка журналіст наведаў апорны пункт № 8 аддзялення міліцыі Ленінскага раёна Бабруйскага УУС. Там склалі пратакол апытання, да якога далучылі пісьмовае рэдакцыйнае заданне «Бабруйскага кур’ера» за подпісам галоўнага рэдактара Анатоля Санаценкі, скрыншот публікацыі на сайце «БК» і раздрукоўку гэтага матэрыялу ў Word.

    Дазнаўца ад УУС даў зразумець Яўгену, што ў хуткім часе яго могуць выклікаць у суд.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці