• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Да праверкі гомельскага журналіста Кастуся Жукоўскага падключыліся падатковыя інспектары

    Гомельскі журналіст-фрылансер Кастусь Жукоўскі атрымаў патрабаванне ад Інспекцыі міністэрства па падатках і зборах па Цэнтральнаму раёну Гомеля даць тлумачэнні адносна крыніц даходу за пяць прайшоўшых год.

    У лісце, за подпісам намесніцы начальніка інспекцыі Евы Зубрэй сказана, што пры супастаўленні даходаў і расходаў устаноўлена перавышэнне расходаў над даходамі за апошнія тры гады ў памеры 31,9 мільёна рублёў.

    – Кожны год я своечасова падаваў дэкларацыі пра асабістыя даходы. Выглядае, што ў падрахунках чыноўнікаў не ўлічаны мае прыбыткі ад зарэгістраванай прадпрымальніцкай дзейнасці і продажу аўтамашыны. Таму, на іх погляд, і атрымліваецца такая розніца. Падобная сітуацыя ўзнікала і раней, калі мае расходы чыноўнікі падлічвалі па курсу валюты на момант праверкі.

    У выніку публічна выглядае нібыта так, што я ў жыцці раблю большыя выдаткі, чым дэкларую прыбыткаў. Але думаю, што за мяне ўзяліся ўжо і па лініі падатковай інспекцыі. Раней былі міліцыя, суды, а цяпер далучыліся яшчэ і падаткоўцы”, – заявіў прэс-службе ГА “БАЖ” Кастусь Жукоўскі.

    Нагадаем, што за сваю фрылансерскую дзейнасць і супрацоўніцтва з тэлеканалам “Белсат” міліцыя склала супраць Жукоўскага за мінулы і сёлетні гады паўтара дзесятка адміністрацыйных пратаколаў. На падставе іх раённыя суды Гомельскай вобласці аштрафавалі фрылансера агулам больш, як на 77 мільёнаў рублёў.

    Калі ў падрахунках падатковай інспекцыі велічыні даходаў і расходаў будуць адрознівацца, а тлумачэнні Жукоўскага не будуць прыняты, яму давядзецца яшчэ і заплаціць падатак з сумы, якая перавышае расходы над задэклараванымі даходамі.

    Журналіст-фрылансер з Гомеля мусіць сплаціць у бюджэт штрафаў на 70 мільёнаў

    Штрафы журналістам па арт. 22.9 КаАП (Табліцы, абнаўляецца)

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці