• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    ГА «БАЖ» падпісалася пад зваротам у падтрымку кубінскага дысідэнта Гільерма Фарыньяса Эрнандэса

    Лаўрэаты прэміі Сахарава за свабоду думкі звяртаюца да прэзідэнта Кубы Рауля Кастра, каб выказаць занепакоенасць станам здароўя дысідэнта Гільерма Фарыньяса Эрнандэса (лаўрэат прэміі Сахарава ў 2010 годзе).

    Эрнандэс цяпер праводзіць сухую галадоўку, пасля таго як ён быў затрыманы і збіты ў горадзе Санта-Клара.

    Гльерма Эрнадэс прыйшоў у паліцэйскі ўчастак, каб даведацца пра лёс іншага актывіста, які быў затрыманы службамі бяспекі. Ён напісаў ліст да ппрэзідэнта Раўля Кастра з патрабаваннем спыніць гвалтоўныя дзеянні і абмеркаваць гэта пытанне з высокімі чынамі з урада.

    Некалькі міжнародных дзеячаў, напрыклад, лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру Оскар Арыяс, ужо выказалі сваю падтрымку патрабаванняў сп. Фарыньяса. «Гэтым лістом мы заклікаем кубінскі ўрад публічна заявіць пра неабходнасць спыніць жорсткія напады на мірных актывістаў.

    Мы вельмі занепакоеныя здароўем Гільерма Фарыньяс, з‑за шматлікіх галадовак, якія ён правёў у мінулым (у мінулым Гільерма Фарыньяс правёў 23 галадоўкі). Мы падзяляем яго бачанне свету, у якім свабода думкі і свабода выказвання могуць быць рэалізаваныя як універсальнае права чалавека, без страху рэпрэсій.

    Мы шчыра верым, што такі жэст быў бы магутным сігналам для міжнароднай супольнасці, дэманструючы, што на Кубе рэчы сапраўды мяняюцца ў станоўчы бок. Мы верым, што перамовы з’яўляюцца лепшым інструментам для вырашэння палітычнага канфлікту, і мы з павагай просім вас разгледзець патрабаванні Гільерма Фарыньяса».

    Гільерма Фарыньяс з’яўляецца кіраўніком “Аб’яднанага антытаталітарнага форума” (FANTU). 19 ліпеня ён з’явіўся ў паліцыі, каб даведацца пра абвінавачванні супраць двух сваіх паплечнікаў. Паводле ліста Гільерма Фарыньяса, тэрор супраць яго арганізацыі і “Патрыятычнага саюза Кубы” (UNPACU), двух асноўных рухаў “негвалтоўнай апазіцыі, якая цывільнымі метадамі змагаецца з таталітарызмам”, пачаўся 19 месяцаў таму. Фарыньяс дэкларуе, што не хоча эскалацыі гвалту, якяа можа прывесці да грамадзянскай вайны, і верыць, што гэтага не хочуць і ўлады Кубы. Ён заклікаў Рауля Кастра апублікаваць заяву ў самай чытанай газеце Кубы “Гранма”, заклікаючы праваахоўнікаў спыніць пераслед апанентаў рэжыму.

    28 ліпеня Гільерма Фарыньяс быў шпіталізаваны ў стане шоку. Галадоўку праводзяць яшчэ 20 іншых актывістаў.

    Гільерма Фарыньяс Эрнандэс кубінскі псіхолаг, незалежны журналіст і дысідэнт, змагар з цэнзурай. У апошнія гады ён правёў больш за дваццаць галадовак на знак пратэсту супраць дзеянняў кубінскіх уладаў. Бацькі Фарыньяса былі рэвалюцыянерамі, яго бацька ваяваў разам з Чэ Геварам. Сам Гільерма вучыўся ў СССР ў Тамбоўскім ваенным вучылішчы і служыў у кубінскай арміі. У канцы 1980-ых расчараваўся ў існуючым рэжыме. З тых часоў знаходзіцца ў апазіцыі да ўрада Кастра, правёў у турме больш за 11 гадоў.

    ***

    Нагадаем, у снежні 2004 г. Еўрапейскі парламент уганараваў БАЖ прэміяй імя Сахарава «За свабоду думкі».

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці