• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Беларускія фрылансеры могуць разлічваць на дапамогу нямецкіх калег

    “Рэпарцёры без межаў” у Берліне і берлінская група “Freischreiber” – асацыяцыі фрылансераў Германіі – ведаюць пра праблемы беларускіх калег і гатовыя выступіць у іх падтрымку.

    У гэтым запэўніла прэс-службу ГА “БАЖ” Джэма Позген (Gem­ma Porz­gen), сузаснавальніца і сябра праўлення берлінскай філіі “Рэпарцёраў без межаў” і каардынатарка мясцовага адзялення “Freis­chreiber”.

    Пра матэрыяльную дапамогу гаворкі не ідзе, таму што згаданыя арганізацыі могуць працаваць толькі са сваімі чальцамі. Але на аператыўныя лісты падтрымкі і звароты ў розныя ведамствы беларускія калегі могуць разлічваць.

    Выслухаўшы пра праблемы фрылансераў у Беларусі, Gem­ma Porz­gen распавяла пра сітуацыю з гэтай катэгорыяй журналістаў у сваёй краіне.

    – У цэлым у нас расце колькасць фрылансераў, бо людзі губляюць працу. З іншага боку, ёсць катэгорыя журналістаў, якія хочуць адчуваць сябе незалежнымі. І насамрэч – у фрылансераў больш магчымасцяў працаваць над вялікімі гісторыямі з сур’ёзным кантэнтам у параўнанні з тымі, хто сядзіць у ньюсрумах, – адзначыла спн. Джэма.

    Зрэшты, місія названых арганізацый не ў тым, каб дапамагаць фрылансерам справіцца з фінансавымі цяжкасцямі.

    – Днямі ў нас адбылася дыскусія з журналістамі, якія асвятляюць дэманстрацыі неанацыстаў і Пегіды (PEGIDA, Patri­o­tis­che Europäer gegen die Islamisierung des Abend­lan­des, альбо Патрыятычныя еўрапейцы супраць ісламізацыі Захаду – нямецкі палітычны рух, створаны ў 2014 годзе). Колькасць журналістаў, якіх атакуюць у часе такіх акцый, увесь час расце. Выдавецкія дамы дапамагаюць працаўладкаваным у іх журналістам, а вось фрылансерам даводзіцца нашмат горш. Яны застаюцца сам-насам з праблемай, я маю на ўвазе найперш адсутнасць страхоўкі.

    Тая ж праблема і ў фрылансераў, што працуюць на асвятленні замежных канфліктаў. Многія нямецкія фрылансеры ездзілі ва Усходнюю Украіну, маючы самую звычайную “непрафесійную” страхоўку. Берлінскія “Рэпарцёры без межаў” прапануюць калегам страхоўку і дапамагаюць ім абменьвацца кантактамі, трымаць сувязь адзін з адным у гарачых кропках. “Freis­chreiber” больш спецыялізуецца на прававой дапамозе.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці