Першага намесніка кіраўніка ААЦ прызначылі ў Міністэрства інфармацыі
Уладзімір Рабаволаў стаў намеснікам міністра інфармацыі. Да гэтага ён займаў пасаду першага намесніка начальніка ў Аператыўна-аналітычным цэнтры пры прэзідэнце.
Уладзімір Рабаволаў з Дуняй Міятавіч, прадстаўніцай АБСЕ па СМІ.
ААЦ – адна з самых закрытых структур у Беларусі. Напрыклад, у адкрытым доступе няма інфармацыі пра біяграфію яго начальніка Сяргея Шпегуна. Што тычыцца Уладзіміра Рабаволава, то ён быў «тварам» ААЦ, менавіта ён даваў інтэрв’ю, у тым ліку недзяржаўным СМІ, ездзіў на міжнародныя канферэнцыі, прымаў удзел у дыскусіях.
Вядома, што ў прамыя абавязкі ААЦ уваходзіць кантроль за інтэрнэтам. Зрэшты, рэпрэсіўных крокаў у гэтым кірунку заўважана не было. Па словах Лукашэнкі, у цэнтры працуе менш за 100 чалавек. Цэнтр сядзіць у непасрэднай блізкасці да Адміністрацыі прэзідэнта — у будынку былой Нацыянальнай бібліятэкі на Кірава.
Уладзімір Рабаволаў удзельнічаў у 2013 годзе ў канферэнцыі АБСЕ ў Вене разам з галоўнай рэдактаркай «Хартыі-97» Наталляй Радзінай, а таксама ўладальнікам tut.by Юрыем Зісерам. Там Рабаволаў казаў, што Беларусь ідзе па шляху лібералізацыі інтэрнэта.
Менавіта рашэнне ААЦ у свой час даменнай зоны by. быў пазбаўлены адзін з найбуйнейшых інтэрнэт-сайтаў краіны onliner.by.
Мабыць, у Міністэрстве інфармацыі Уладзімір Рабаволаў будзе адказваць менавіта з інтэрнэт.