• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Актывісты сарвалі пачатак суда над сайтам 1863x.com (відэа)

    Судовае пасяджэнне наконт прызнання матэрыялаў сайта 1863x.com экстрэмісцкімі не змагло пачацца своечасова. Пачатак працэсу сарвалі грамадскія актывісты, якія прыйшлі на суд. У прыватнасці, Наталля Гарачка-Басалыга прыйшла з раздрукаваным на паперы лозунгам супраць палітычнага пераследу адміністратара сайта Эдуарда Пальчыса.

    У выніку пачатак суда спачатку адклалі на 15 хвілін, а потым перанеслі ў іншае памяшканне.

    Як паведамлялася раней, справа наконт экстэмізму на сайце 1863x.com разглядаецца ў судзе Цэнтральнага раёна Мінска. Заснавальніка і адміністратара сайта Эдуарда Пальчыса (вядомага пад псеўданімам Джон Сільвер) на суд не прывезлі. Яго інтарэсы прадстаўляе давакатка.

    Сам Пальчыс знаходзіцца ў следчым ізалятары №1 Мінска і чакае іншага суда. Яго вінавацяць у «распальванні расавай, нацыянальнай ці рэлігійнай варожасці», а таксама «распаўсюджванні парнаграфічных матэрыялаў». Справу Пальчыса будзе разглядаць Мінскі гарадскі суд. Дата працэсу пакуль не вядомая.

    sud-2508-1.jpg

    sud-2508-2.jpg

     

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці