Галоўным рэдактарам “Еўрарадыё” прызначаны Віктар Малішэўскі
Пра гэта пазначана на сайце медыя. Прэзідэнт праўлення Дзмітрый Новікаў ад разгорнутых каментароў наконт змены кіраўніка рэдакцыі ўхіляецца.
Нагадаем, з лютага 2011 года галоўным рэдактарам “Еўрарадыё” працаваў Віталь Зыблюк. Прэзідэнт праўлення Дзмітрый Новікаў сказаў, што змены кіраўніка рэдакцыі “звязаныя з развіццём”. “Вы хутка ўбачыце, што чакае аўдыторыю. Я не магу вам нічога распавесці”, — унікнуў разгорнутых тлумачэнняў наконт такога рашэння спадар Новікаў.
На пытанне, калі ж можна чакаць разгорнутага каментару паводле гэтага рашэння, Дзмітрый Новікаў адказаў:
“Ніколі. Гэта ўнутраная справа “Еўрарадыё”. Можаце так і напісаць”.
Еўрарадыё пазыцыянуе сябе як маладзёжны мультымедыйны праект. Яно вяшчае ў
Віктар Малішэўскі — былы намеснік галоўнага рэдактара «Комсомольской правды» у Беларусі», блогер.
Блог Малішэўскага antijournalist.by заняў першае месца ў міжнародным конкурсе Deutsche Welle («Нямецкая хваля») The Bobs-2016 (Best of Online Activism) у намінацыі «Найлепшы сайт ці блог на рускай мове».
У сваім блогу antijournalist.by Малішэўскі праз лічбы каментуе паведамленні афіцыйных СМІ.