• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Кандыдатка Марына Хоміч патрабуе перапісаць тэледэбаты

    Цікавы выпадак здарыўся падчас запісу тэлевізійных дэбатаў кандыдатаў у дэпутаты па Кальварыйскай выбарчай акрузе. Замест кандыдаткі ад Камуністычнай партыі Беларусі Натальлі Цітовай у праграме ўдзельнічаў Юры Круглік — яе давераная асоба.

    Марына Хоміч

    Выбарчае заканадаўства такой замены не забараняе. Але, як высьветліла іншая кандыдатка з Кальварыйскай акругі — лідэр маладых хрысьціянскіх дэмакратаў Марына Хоміч, адрозьненьне ад агульнай сытуацыі ў тым, што спадар Круглік адначасова сам кандыдат у дэпутаты. Праўда, па іншай — Сухараўскай выбарчай акрузе. А вось тут і ёсьць парушэньне. Бо кандыдат у дэпутаты ня можа быць адначасова даверанай асобай у іншага кандыдата.

    «Так, тут сапраўды ёсьць парушэньне — пракамэнтавалі гэты выпадак Свабодзе ў Цэнтральнай выбарчай камісіі. — І гэта ўжо другая сытуацыя падчас сёлетняй выбарчай кампаніі. Падобны выпадак, калі адзін кандыдат стаў даверанай асобай другога, раней быў і ў Менскай вобласьці. Справа ў тым, што раней закон не забараняў кандыдату ў дэпутаты быць даверанай асобай у іншых кандыдатаў. Але ўжо падчас мясцовых выбараў у 2014 годзе гэтую норму адмянілі.

    У выпадку з Кальварыйскай акругай адказнасьць за парушэньне мусяць падзяліць акруговая камісія і кандыдат у дэпутаты спадар Круглік.

    Спадарыня Хоміч правільна зьвярнулася са скаргай у Менскую гарадзкую выбарчую камісію. Менавіта тут павінны вырашыць, як выправіць гэтую сытуацыю».

    Марына Хоміч патрабуе ня толькі правесьці паўторны запіс дэбатаў на тэлебачаньні. Акрамя таго, яна лічыць, што неабходна пазбавіць рэгістрацыі кандыдата ў дэпутата Юрыя Кругліка за неаднаразовае парушэньне Выбарчага кодэксу, абавязаць яго кампэнсаваць выдаткі Белтэлерадыёкампаніі, а таксама адхіліць сябраў Кальварыйскай акруговай камісіі ад выкананьня абавязкаў за парушэньне Выбарчага кодэксу:

    «Мы апавясьцілі пра гэты выпадак місію БДІПЧ АБСЭ. Калі я распавяла нашай акруговай камісіі пра парушэньне, мне адказалі, што ня ведалі пра тое, што спадар Круглік — кандыдат у дэпутаты. Дзіўна, бо ён жа балятуецца па суседняй акрузе, у тым самым раёне Менску, што і наша».

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці