• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Андрэй Павук — пераможца конкурсу “За адданасць прафесіі”

    Гомельская філія БАЖ на агульным сходзе падвяла вынікі конкурсу на ўганараванне дыпломам “За адданасць прафесіі”.

    Абвяшчэнне лаўрэатаў конкурсу “Вольнае слова” – у пятніцу, 9 верасня

    Дыплом “За адданасць прафесіі”  Андрэю Павуку ўручае старшыні Гомельскай філіі БАЖ Анатоль Гатоўчыц

    Найбольшыя спрэчкі  і развагі выклікалі трое намінантаў — тандэм Алены Сцяпанавай (Віцебск) з Аляксандрам Зянковым (Барысаў)  і Андрэй Павук з райцэнтра Акцябрскі Гомельскай вобласці.

    Удзельнікі сходу з цікавасцю паглядзелі дакумэнтальны фільм  Сцяпанавай і Зянкова “Я лічу, што я шчасьлівы” —  пра журналіста, настаўніка, паэта і барда  Георгія Станкевіча, заснавальніка і выдаўца “самвыдатаўскай” газеты “Крывінка”,  стваральніка сайта Beshankovichy.by .   Адзначана, што фільм зроблены якасна, прафесійна.

    Прадстаўлены на конкурс другі фільм “ Выбар Барыса  Хамайды” , раскрывае вобраз найстарэйшага віцебскага дэмакратычнага актывіста і распаўсюдніка незалежнай прэсы. Барыс  Хамайда ў 1990‑я гады стварыў адно з першых недзяржаўных выданняў Віцебшчыны — газету “Выбар”, закрытую ўладамі, але дагэтуль не забытую гараджанамі.

    Аднак  большасьцю галасоў  удзельнікаў сходу ўганараваць дыпломам “За адданасць прафесіі” вырашана  Андрэя Павука, сябра ГА “БАЖ”, стваральніка суполкі ў сацыяльнай сетцы “Рудабельская паказуха”. Ягоны праект і творчыя высілкі найбольш адпавядалі ўмовам конкурсу.

    Конкурс «За адданасць прафесіі» прызваны, па-першае, адзначыць і зрабіць вядомымі грамадскасці выдаўцоў, рэдактараў, журналістаў, карэспандэнтаў, аператараў, фатографаў, распаўсюднікаў друкаваных СМІ, якія сумленна працуюць, нягледзячы на перашкоды. Па-другое: выказаць падтрымку і салідарнасць з калегамі, якія пацярпелі ад уціску і дыскрымінацыі на прафесійнай глебе і праявілі мужнасць, адстойваючы свае правы на прафесійную дзейнасць.

    На публікацыі і відэасюжэты ў “Рудабельскай паказусе” рэагавалі ўлады і кантрольныя органы, сам Андрэй Павук зведаў судовы пераслед , паколькі “крыўдзіў” мясцовых чыноўнікаў.   “Рудабельская паказуха” стала своеасаблівым народным тэлебачаннем.  Некаторыя відэасюжэты набіралі да 30 тысяч лайкаў, іх выкарыстоўвалі многія інфармацыйныя інтэрнэт-рэсурсы.

    8 верасня адзначаецца Міжнародны дзень салідарнасці журналістаў. Паводле задумы, у гэты дзень журналісты ўсіх краін і выданняў павінны дэманстраваць свету сваю згуртаванасць, асабліва ў справе абароны сваіх правоў.

    Сход філіі

    Фота Наталлі Крывашэй

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці