• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Вы не думайце, што Джон Сільвер замоўкне», — старонка Jhon Silver у Facebook ажыла

    У Face­book у акаўнце Jhon Sil­ver, які належыць арыштаванаму блогеру Эдуарду Пальчысу, з’явіўся вялікі пост.

     

    Заява пры гэтым робіцца не ад імя Пальчыса, а нібыта ад калектыўнага Джона Сільвэра. Хто канкрэтна з’яўляецца аўтарам допісу — невядома.

    «Я хачу сказаць, што калі гадоў мне ўпаяюць нямала, вы не думайце, што Джон Сільвер замоўкне. Эдуард Пальчыс можа крыху адпачыць ад клавіятуры, вядома, але пыліцца ёй як такой ніхто не дасць.

    Не шукайце ў маёй камеры сродкі сувязі і не трасіце маіх адвакатаў. Гэта піша не Эдуард, а Джон Сільвер. І я абяцаю. Мы — Сільверы, такой пароды, якіх у пэўных жыццёвых сітуацыях становіцца ўсё больш і больш. І мы не раім нас пладзіць у атмасферы рэпрэсіяў і турэмнай гнілі. Мы тады злыя і пішам больш, і працуем больш рупліва».

    Аўтар допісу адзначае, што арыштам Пальчыса ўлады хочуць запалохаць усіх, хто піша палітычныя каментары ў інтэрнэце.

    Блогер Эдуард Пальчыс, вядомы ў інтэрнэце пад імем «Джон Сільвер», змяшчаў на сайце 1863х.com, сярод іншага, матэрыялы, у якіх даваліся крытычныя ацэнкі палітыцы Расіі адносна Беларусі і Украіны. На пачатку года Эдуард Пальчыс быў арыштаваны ў Расіі і выдадзены Беларусі.

    Суд прызнаў артыкулы Эдуарда Пальчыса экстрэмісцкімі

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці