• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Журналіст Чары Аннамырадаў вызвалены з‑пад варты ў Беларусі

    Прэс-службе ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" паведамілі ў Генпракуратуры, што журналіст Чары Аннамырадаў вызвалены з-пад варты.

    Як паведамілі ў Генеральнай пракуратуры Беларусі, журналіст Чары Аннамырадаў «учора быў вызвалены з‑пад варты і ўжо пакінуў межы Беларусі».

    Нагадаем, 18 ліпеня 2016 г. былы туркменскі журналіст Чары Аннамырадаў, быў затрыманы беларускімі памежнікамі ў Нацыянальным аэрапорце Мінск пры ўездзе ў Беларусь. Прычына затрымання — Чары знаходзіцца ў міждзяржаўным вышуку, які абвешчаны ўладамі Туркменістана ў 2006 годзе.

    Чары Аннамырадаў у сябе на радзіме займаўся журналісцкай дзейнасцю, — пісаў пра факты карупцыі, праводзіў расследаванні фактаў наркатрафіку ў краіне, якія пакрываліся ўладамі Туркменістана. За гэтую дзейнасць ён неаднаразова зведваў пераслед.

    Таксама ад імя Рады грамадскага аб’яднання «Беларуская асацыяцыя журналістаў» было адпраўленае хадайніцтва Генеральнаму пракурору Рэспублікі Беларусь з просьбай адмовіць у выдачы Туркменістану журналіста Чары Аннамырадава.

    А на сайце Zvarot.by была размешчаная петыцыя з заклікам да калегаў падпісацца ў абарону Чары Аннамырадава. Зварот падтрымалі 267 чалавек.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці