• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Новы Час» зноў не пусцілі ў распаўсюд

    У чарговы раз кіраўніцтва РУП «Белсаюздрук» і РУП «Белпошта» адмовілі ў распраўсюдзе штотыднёвіка «Новы Час» праз сваю сетку.

    Яшчэ 12 жніўня рэдакцыю накіравала просьбу ў гэтыя ўстановы аб распаўсюдзе «Новага Часу» праз гандлёвую сетку РУП «Белсаюздрук» і ўключэнні ў падпісны каталог РУП «Белпошта», паведамляе штотыднёвік.

    «Газета «Новы Час» — штотыднёвік, які надае вялікую ўвагу нацыянальнай культурнай і гістарычнай тэматыцы і актыўна прапагандуе палітыку кіраўніцтва нашай краіны ў той частцы, якая накіравана на захаванне і ўмацаванне незалежнасці Рэспублікі Беларусь, а таксама на захаванне і распаўсюджванне беларускай мовы, — было напісана ў лісце да гэтых устаноў. — «Новы Час» — адно з нямногіх рэспубліканскіх выданняў, якія выдаюцца цалкам на беларускай мове. Спадзяемся, што 2016 год, абвешчаны кіраўніком дзяржавы Годам культуры, стане добрай нагодай для пачатку нашага працяглага і ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва».

    РУП «Белсаюздрук» абмежаваўся адным сказам, у якім паведаміў, што распасюд «Новага часу» праз іх гандлёвую сетку «не плануецца».

    РУП «Белпошта» спадобілася адказаць амаль на старонку, дзе патлумачыла, што ўключаць нас у каталог яны не абавязаны.

    «Такім чынам, цуду не адбылося. Хаця пэўныя спадзяванні ўсё ж былі. Хаця б таму, што гэтым разам я прасіла заступіцца за газету намесніцу міністра замежных спраў Алену Купчыну. І яна абяцала сваю падтрымку, бо, казала, «газета цікавая». Але, відаць, МЗС цяпер менш важны за Мініфарм. Яно і праўда. Выбары ўжо адбыліся, Еўропа нікуды не дзенецца — прызнае. А беларускай мовы, відаць, і так багата», — піша галоўны рэдактар выдання Аксана Колб.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці