• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Магілёўца судзяць за рэпост у сацсетках з заклікам на мітынг

    Станіслаў Паўлінковіч зрабіў у сацыяльнай сетцы “Вконтакте” перапост інфармацыі са старонкі палітыка Міколы Статкевіча. Там быў заклік прыйсці на мітынг “За Свабодныя выбары” 12 верасня ў 18.00 на Кастрычніцкую плошчу ў Мінску.

    Міліцыянты лічаць, хлопец заклікаў на несанкцыянаваны мітынг, чым парушыў закона “Аб масавых мерапрыемствах” і адпаведнае палажэнне Адміністрацыйнага кодэкса (арт. 23.34).

    12 верасня магілёўскія міліцыянты прэвентыўна затрымалі Паўлінковіча і даставілі ў Ленінскі РАУС. Там яго пратрымалі шэсць гадзін і склалі пратакол аб адміністратыўным правапарушэнні.

    20 верасня суддзя Валянціна Лапаціна адправіла пратакол у РАУС на дапрацоўку. Калі суд прызнае Паўлінковіча вінаватым, яму пагражае штраф да 630 рублёў (30 базавых велічыняў) альбо арышт.

    Несанкцыяваны мітынг «За свабодныя выбары» прайшоў увечары 12 верасня на Кастрычніцкай плошчы ў Мінску. Яго ўдзельнікі патрабавалі правесці новыя адкрытыя і сумленныя выбары. Ініцыятарамі мітынгу выступалі Мікола Статкевіч і Уладзімір Някляеў. У акцыі прынялі ўдзел каля 100 чалавек.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці