• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Суд заблякаваў сайт анархістаў «Прамень»

    Прыблізна з 29 кастрычніка сайт беларускай анархісцкай суполкі «Прамень», што месьціцца па адрасе pramen.io, заблякаваны на тэрыторыі Беларусі.

    Як паведамляе суполка на сайце і ў сацсетках, рашэньне аб гэтым прыняў 26 верасьня суд Цэнтральнага раёну Менску, які пабачыў на сайце «экстрэмісцкія матэрыялы».

    «Сапраўднай жа прычынай ёсьць тое, што наш сайт прадстаўляе альтэрнатыўны афіцыйнаму пункт гледжаньня на падзеі ў Беларусі і ў сьвеце, — перакананыя аўтары сайту. — Яго блякаваньне — заканамерны крок па зьнішчэньні дзяржавай любых непадкантрольных сродкаў інфармацыі».

    «Прамень» адзначае, што наведвальнасьць сайта была невялікай, 30–50 унікальных наведнікаў штодзень, але «нават такая мізэрная крыніца вальнадумства і пратэсту сталася для дзяржавы небясьпекай, што запатрабавала асобнай судовай забароны».

    На суполку «Прамяня» на vk.com падпісана больш за 1000 чалавек, яшчэ 587 чалавек упадабалі іхнюю старонку на Face­book, каля 150 падпісаліся на Twit­ter. Гэтыя старонкі не блякуюцца.

    Суполкі «Прамяня» актыўныя з канца 2015 году. Першай заўважнай акцыяй суполкі была агітацыя супраць будаўніцтва БелАЭС у касьцюмах сьмерці. Пасьля гэтага актывісты раздавалі разнастайныя ўлёткі, малявалі графіці. Суполка распавядала пра закідваньне фарбай будынку БТ, але ня брала на сябе адказнасьці за гэтую акцыю.

    Сьпіс экстрэміскіх матэрыялаў тым часам зьнікнуў з сайту Міністэрства інфармацыі, хоць раней адкрыта публікаваўся., у тым ліку ў дзяржаўнай прэсе. Так, у сакавіку яго публікавала (PDF) газэта «Звязда», у яго ўваходзілі фільм «Урок беларускай мовы», відэа канцэрту «Салідарныя зь Беларусьсю» 2006 году, альбом «Прэс-фота Беларусі 2011», «Mein Kampf» і іншыя тэксты Адольфа Гітлера, кнігі з нацыскай агітацыяй, адмаўленьнем галакосту і радыкальнымі ісламскімі вучэньнямі, а таксама суполкі нэанацыстаў «Mis­antrop­ic divi­sion» і анархістаў «Пошуг».

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці