«Рэпарцёры бяз межаў» заклікалі беларускія ўлады адмовіцца ад беспадстаўных абвінавачванняў і вызваліць Эдуарда Пальчыса
Арганізацыя “Рэпарцёры без межаў” абвінвачвае беларускія ўлады ў беспадстаўным крымінальным пераследзе блогера Эдуарда Пальчыса, і заклікае неадкладна вызваліць і зняць з яго неабгрунтаваныя абвінавачанні.
«Тэксты ўтрымліваюць усяго толькі меркаванне аўтара адносна гістарычных падзей і фактаў і яго крытычныя каментары па геапалітыцы і знешняй палітыцы некаторых краін», — гаворыцца ў заяве “Рэпарцёраў без межаў”. — Яны не ўтрымліваюць ніякіх слядоў падбухторвання да вайны, гвалту або нянавісці (…) і не ствараюць ніякай пагрозы для нацыянальнай бяспекі, грамадскага парадку, здароўя або грамадскай маралі».
«Мы заклікаем суд Мінска прыняць да ўвагі гэтае незалежнае экспертнае меркаванне і зняць усе беспадстаўныя абвінавачванні супраць Эдуарда Пальчыса, чыё затрыманне на працягу апошніх дзесяці месяцаў з’яўляецца абуральнай несправядлівасцю», — заявіў Ёхан Бір, кіраўнік аддзелу Усходняй Еўропы і Цэнтральнай Азіі “Рэпарцёраў бех межаў”.
«Мы таксама заклікаем суд адмяніць рашэнне аб правядзенні суда ў закрытым рэжыме. Калі абвінавачанага судзяць проста за выказванне думкі, для закрытага суда няма ніякіх падставаў.”