• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Фільмы «18+» дазволяць паказваць па тэлебачанні толькі з 24:00 да 6:00

    Фільмы катэгорыі «18+» з 1 ліпеня 2017 года дазволяць паказваць па ТБ толькі з 24:00 да 6:00, паведаміла галоўны спецыяліст аддзела па кінематаграфіі Міністэрства культуры Наталля Гурына.

    «Цяпер ёсць інструкцыя, што фільмы катэгорыі **** («18+») павінны паказвацца не раней за 23:00 і не пазней за 4:00. З 1 ліпеня 2017 года нельга будзе паказваць прадукцыю «18+» з 6 раніцы да 24:00. Фільмаў з маркіроўкай «16+» гэта не датычыцца», — расказала Наталля Гурына.

    Што датычыцца дэманстрацыі стужак з узроставай маркіроўкай «16+» і «18+» у кінатэатрах, то допуск гледачоў у залу кантралюецца ўжо цяпер.

    «На ўсе фільмы, якія выходзяць у нас у публічны паказ, атрымліваецца дзяржаўнае рэгістрацыйнае пасведчанне, дзе ставіцца індэкс узроставага абмежавання. Кінавідэапракаты загадзя атрымліваюць неабходную інфармацыю па абмежаваннях. Калі фільм мае ўзроставае абмежаванне «16+», то глядач маладзейшы за 16 гадоў не праходзіць — такія правілы дзейнічаюць ужо цяпер. Гэта на сумленні кінатэатра — ён не павінен прапускаць асобы маладзейшыя за названы ўзрост», — растлумачыла Наталля Гурына.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці