• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Рэдактар «Украінскай праўды» у Мінску: У гісторыі з забойствам Шарамета мы засталіся адны

    Журналісцкая супольнасць ва Украіне не дамагаецца ад следства вынікаў па справе аб забойстве Паўла Шарамета.

    Пра гэта заявіла галоўны рэдактар ​​онлайн-выдання «Украінская праўда» Сеўгіль Мусаева ў сваім выступе падчас канферэнцыі «Дзелавы інтэрнэт» у Мінску.

    «У журналісцкай супольнасці Украіны няма салідарнасці. І нават у гісторыі з забойствам Паўла Шарамета мы засталіся адны са сваім горам. Я памятаю які быў усплёск актыўнасці ў першыя два дні — мой тэлефон не змаўкаў. А цяпер фактычна толькі «Украінская праўда» маніторыць гэтую сітуацыю і патрабуе дзеянняў, рашэнняў», — сказала Сеўгіль Мусаева падчас свайго выступу ў Мінску.

    Яна адзначыла, што ў ФБР, якое павінны былі падключыць да расследавання забойства вядомага журналіста Паўла Шарамета, паведамілі, што справа складаная і хуткіх вынікаў чакаць не варта. Улады не дзяліцца з грамадствам інфармацыяй аб тым, як прасоўваецца расследаванне.

    «Кейс з забойствам Георгія Гангадзэ стаў палітычным на цэлых 15 гадоў. Мы думалі, што цяпер улада будзе даваць справаздачу кожны дзень. Мы кожны дзень накіроўваем запыты, але нам кажуць, што інфармацыя закрытая. У нас лагічнае пытанне, чаму да гэтага часу не апублікаваныя фотаробаты? Я чую адгаворкі, што злачынцаў шукаюць па свежых слядах. Але наколькі гэтыя сляды свежыя праз 4 месяцы?» — задаецца пытаннямі галоўны рэдактар «Украінскай праўды».

    Нагадаем, была агучаная версія аб датычнасці да забойства Шарамета добраахвотніцкіх батальёнаў. Пра гэта могуць сведчыць запеленгаваныя нумары тэлефонаў. Таксама следства правярае жанчын, якія маюць сувязі з добраахвотніцкімі батальёнамі.

    У рэдакцыі «Украінскай праўды» няма версій, матываў хто гэта мог зрабіць. «І гэта, напэўна, самае страшнае», — кажа Сеўгіль Мусаева.

    Разам з тым украінскія журналісты разглядаюць версію, што Павел Шарамет быў забіты паказальна, каб пасеяць страх сярод журналістаў, якія займаюцца антыкарупцыйнымі расследаваннямі.

    Сеўгіль Мусаева таксама сказала, што ў час апошняй сустрэчы Прадстаўнік АБСЕ па пытаннях свабоды СМІ Дунья Міятавіч паведаміла: украінскія журналісты скардзяцца на тое, што працаваць стала складаней, асабліва гэта тычыцца прадстаўнікоў медыя, якія пішуць матэрыялы на антыкарупцыйныя тэмы.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці