• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Журналісты «Intex-press» знялі забарону на фотаздымкі ў дзяржаўнай краме

    Яшчэ нядаўна ўваходныя дзверы Дома гандлю "Радуга" ў Баранавічах былі шчыльна абклееныя налепкамі з перакрэсленым фотаапаратам, якія азначаюць "фотаздымкі забароненыя". 5 снежня гэтыя налепкі супрацоўнікі крамы знялі.

    Канфлікт у карэспандэнта «Intex-press» Юліі Грыцкевіч з адміністрацыяй Дома гандлю «Радуга» адбыўся 24 лістапада падчас падрыхтоўкі матэрыяла пра «чорную пятніцу». Супрацоўнік, які адмовіўся назваць сваё імя, заявіў журналістцы, што фатаграфаваць у краме забаронена.

    Пра гэта, па яго словах, наведвальнікаў папярэджваюць налепкі на ўваходзе. Узяць каментар у адміністрацыі крамы карэспандэнт тады не змагла і вярнулася да тэмы 2 снежня. Намеснік дырэктара ДГ «Радуга» Андрэй Данільчык нечакана паведаміў, што насамрэч забароны рабіць фотаздымкі ў краме няма. На пытанне: «Навошта тады налепкі?» Андрэй Данільчык здзівіўся: «Вам замінаюць налепкі?», але паабяцаў іх зняць.

     Гэтых значкоў быць не павінна. Кіраўніцтва аб’екта гандлю не мае права забараніць пакупніку рабіць фотаздымкі. Але атрымліваецца так, што забароны на вывешванне гэтых налепак таксама не існуе. Аднак калі пакупніка ў краме просяць схаваць фотаапарат, ён можа напісаць скаргу, сказала «Intex-press» прэс-сакратар Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Рэспублікі Беларусь Аліна Гілевіч.

    В понедельник 5 декабря в 10.30 наклеек с надписью фотосьемка запрещена на входной двери ДТ "Радуга" уже не было.

    Раніцай 5 снежня налепкі сапраўды з Дома гандлю ў Баранавічах былі знятыя.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці