Гродзенская філія падвяла вынікі года
8 снежня адбыўся сход гродзенскай філіі ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў".
На вініковую 2016 года сустрэчу да гродзенкіх журналістаў завітаў Анатоль Гуляеў — кіраўнік камісіі ГА “БАЖ” па этыцы.
Спадар Анатоль падчас невялікай лекцыі распавёў пра працу камісіі па этыцы ў БАЖ і параўнаў яе з працай падобных структур у іншых краінах.
Па словах Анатоля Гуляева камісія па этыцы БАЖ разглядае ў год 15–20 заяў, і гэта “параўнальна з іншымі краінамі невялікая колькасць”.
Напрыклад, падобная структура ў Саюзе журналістаў Літвы прымае ў год да 120 заяваў.
Вялікім дасягненнем камісіі па этыцы БАЖ, па словах Анатоля Гуляева, з’яўляецца тое, што яна дае магчымаць вырашаць канфлікты да суда.
Гарадзенскія журналісты на сваім невялічкім сходзе разгледзілі таксама змены у этычным кодэксе БАЖ, распрацаваныя камісіяй, і прапанавалі свае дапаўненні.
Вялікія спрэчкі сярод гродзенскіх рэпарцёраў выклікалі змены, што тычыцца мовы варожасці ў беларускіх СМІ, а таксама тых зменаў, што тычацца абсцэннай лексікі ў СМІ краіны.
Журналісты Гродна падвялі вынік году, а самым вялікім дасягненнем для філіі сёлета яны лічаць правядзенне ў горадзе над Нёманам “БАЖынак”, што адбыліся ў жніўні 2016 году.
Планы філіі на 2017 год гродзенскія БАЖаўцы вырашылі скласці цягам снежня 2016 году, прапановы можна накіраваць праз адмысловую групу ў Facebook або праз пошту.