• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У брэсцкай філіі ГА «БАЖ» адбыўся майстар-клас з удзелам вядомага блогера Ігара Лосіка

    Сустрэча была прысвечана SMM (прасоўванню сродкаў масавай інфармацыі ў сацыяльных сетках у Інтэрнэце), што вельмі запатрабавана зараз як для прадстаўнікоў традыцыйнай журналістыкі, так і тымі, хто супрацоўнічае з анлайн-выданнямі.

    Ігар Лосік (@belamova) лічыцца адным з самых папулярных блогераў у беларускім сегменце сацыяльнай сеткі Twit­ter. Акрамя таго, ён паспяхова прасоўвае у інтэрнэт-прасторы “Радыё Свабода”: менавіта на прыкладзе прысутнасці ў сацыяльных сетках гэтага традыцыйнага медыя брэсцкія сябры ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” і прадстаўнікі мясцовых выданняў пазнаёміліся з асаблівасцямі такой працы.

    Паводле меркавання Ігара Лосіка, галоўным крытэрыям папулярнасці СМІ зараз з’яўляецца ня толькі наклад альбо колькасць наведванняў адмысловай інтэрнэт-старонкі, але і прысутнасць на ўсіх анлайн-платформах, улічваючы сацыяльныя сеткі. Бо цяперашнім трэндам з’яўляецца тое, што пра змест публікацый у тым ці іншым медыя шмат хто з інтэрнэт-карыстальнікаў даведваюцца менавіта праз сацыяльныя сеткі.

    Больш таго, прагноз на бліжэйшую перспектыву сведчыць, што гэтая тэндэнцыя будзе працягвацца: трафік традыцыйных СМІ чакае далейшае скарачэнне, а цяперашнія інфармацыйныя сайты пачнуць “убудоўвацца” у сацыяльныя сеткі. Пры гэтым адбудзецца атамізацыя медыяпрасторы і дамінаванне буйных анлайн-агрэгатараў.

    Удзельнікі майстар-класу таксама даведаліся, як працаваць з мультымедынымі прыладамі ў спалучэнні з традыцыйнымі тэкстамі, каб зрабіць навіну больш заўважнай для анлайн-аудыторыі.

    Вельмі карысным былі парады, якія тычыліся спосабу і нават часу размяшчэння некаторых паведамленняў у сацыяльных сетках, каб дамагчыся найбольшага эфекту.

    Брэсцкія сябры ГА «БАЖ» з вялікай цікавасцю успрымалі агучаную інфармацыю, задавалі шмат пытанняў і  казалі пра тое, што некаторыя карысныя парады абавязкова возьмуць “на узбраенне” для прасоўвання мясцовых выданняў.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці