Са студзеня па лістапад Мінінфарм вынес 15 папярэджанняў СМІ і сайтам
31 снежня 2016
Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"
Са студзеня па лістапад адыходзячага года Міністэрства інфармацыі вынесла 15 папярэджанняў: 8 – сродкам масавай інфармацыі, 7 – інфармацыйным рэсурсам, якія распаўсюджваюцца з дапамогай глабальнай камп'ютарнай сеткі інтэрнэт.
Пра гэта гаворыцца ў адказе ведамства прэс-скаратару ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” Барысу Гарэцкаму.
Аднатыпных парушэнняў заканадаўства аб СМІ, якія носяць масавы характар, у 2016 годзе не выяўлена.
Акрамя таго, ў 2016 годзе Міністэрствам інфармацыі прыняты рашэнні аб абмежаванні доступу да 47 інфармацыйных рэсурсаў, да аднаго з якіх доступ адноўлены, – паведамляе ў адказе нядаўна прызначаны намеснік міністра Аляксандр Карлюкевіч.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
Больш матэрыялаў
В провластный союз журналистов Беларуси пришла проверка. Все оказалось «фейком»
04.11.2024
Працягваецца збор на падтрымку Андрэя Гнёта
16.09.2024
Міністэрства інфармацыі прызнала сайт REFORM.NEWS экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй
29.08.2024
Realt.by забараніў незалежным медыям, прызнаным «экстрэмісцкімі», выкарыстоўваць свае матэрыялы
19.02.2024