Памёр Вадзім Рэчкалаў
Ён пражыў 52 гады і памёр 7 студзеня. Рэчкалаў у 1990-я доўгі час працаваў у «Белорусской деловой газете» і газеце «Імя». Аб смерці Рэчкалава паведаміла газета «Московскій комсомолец», у якой ён апошні час рабіў. Аб прычынах смерці не паведамляецца.
Акрамя Беларусі, ён працаваў у Чачні і Паўднёвай Асеціі — для расійскіх выданняў.
У 2005 годзе ў выдавецтве «Время» была выдадзена кніга Рэчкалава пад назвай «Жывых смяротніц не бывае», заснаваная на матэрыялах яго расследаванняў аб падрыхтоўцы тэрарыстычных актаў у Маскве і на Паўночным Каўказе.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia

Больш матэрыялаў